Міжнародныя сувязі
/ Дзейнасць акадэміі / Міжнародныя сувязі
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі развівае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва і плённыя дзелавыя адносіны з замежнымі партнёрамі ва ўсім свеце і прадстаўляе Беларусь у такіх міжнародных навуковых арганізацыях, як Міжнародны навуковы савет (ICSU), Асацыяцыя еўрапейскіх акадэмій навук (ALLEA), Міжакадэмічная група па міжнародных праблемах (IAP), Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук (МААН), Міжнародны цэнтр навуковай і тэхнічнай інфармацыі (МЦНТІ), Міжнародны саюз чыстай і прыкладной біяфізікі (IUPAB), Міжнародны кангрэс тэхнічных таварыстваў па механіцы (ICOMES), Міжнародны цэнтр па цепла- і масаабмене (ICHMT).
Акадэміяй заключаны шэраг двухбаковых пагадненняў аб навуковым супрацоўніцтве з акадэміямі навук ці аналагічнымі ім навуковымі ўстановамі Арабскай Рэспублікі Егіпет, Арменіі, Аўстрыі, Балгарыі, Велікабрытаніі, Германіі, Дэмакратычнай Народнай Рэспублікі Карэя, ЗША, Індыі, Казахстана, Кубы, Літвы, Македоніі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Польшчы, Расіі, Рэспублікі Карэя, Рэспублікі Кітай, Сербіі, Славацкай Рэспублікі, Славеніі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чэскай Рэспублікі, Швецыі і інш.
Дзеючыя дагаворы аб супрацоўніцтве
У 2011 г. арганізацыямі НАН Беларусі ажыццяўлялася супрацоўніцтва, выконваліся навуковыя даследаванні і распрацоўкі па пагадненнях і кантрактах з даследчымі цэнтрамі з 80 краін Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі.
/ Дзейнасць акадэміі / Міжнародныя сувязі / Дагаворы аб супрацоўніцтве / Да пачатку старонкі
|