|
|
|
| Міжнародныя сувязі |
/ Дзейнасць акадэміі / Міжнародныя сувязі |
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі развівае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва і плённыя дзелавыя адносіны з замежнымі партнёрамі ва ўсім свеце і прадстаўляе Беларусь у такіх міжнародных навуковых арганізацыях, як Міжнародны навуковы савет (ICSU), Асацыяцыя еўрапейскіх акадэмій навук (ALLEA), Міжакадэмічная група па міжнародных праблемах (IAP), Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук (МААН), Міжнародны цэнтр навуковай і тэхнічнай інфармацыі (МЦНТІ), Міжнародны саюз чыстай і прыкладной хіміі (IUPAC), Міжнародны кангрэс тэхнічных таварыстваў па механіцы (ICOMES), Міжнародны цэнтр па цепла- і масаабмене (ICHMT).
Акадэміяй заключаны шэраг двухбаковых пагадненняў аб навуковым супрацоўніцтве з акадэміямі навук ці аналагічнымі ім навуковымі ўстановамі Арабскай Рэспублікі Егіпет, Арменіі, Аўстрыі, Балгарыі, ЗША, Кубы, Чэскай Рэспублікі, Дэмакратычнай Народнай Рэспублікі Карэя, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Велікабрытаніі, Індыі, Казахстана, Літвы, Рэспублікі Кітай, Рэспублікі Карэя, Македоніі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славацкай Рэспублікі, Славеніі, Украіны, Швецыі і інш.
Дзеючыя дагаворы аб супрацоўніцтве
У 2006 г. арганізацыямі НАН Беларусі ажыццяўлялася супрацоўніцтва, выконваліся навуковыя даследаванні і распрацоўкі па пагадненнях і кантрактах з даследчымі цэнтрамі з 76 краін Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі.
|
© Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 1996-2007
Апошняе абнаўленне: 19.11.2007
|
|