Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Аспірантура НАН Беларусі

Галоўная старонка / Дзейнасць акадэміі / Падрыхтоўка навуковых кадраў / Аспірантура НАН Беларусі

Асноўнай формай падрыхтоўкі навуковых кадраў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з моманту яе заснавання з’яўляецца аспірантура. 23 снежня 1930 г. у мэтах планамернай падрыхтоўкі навуковых кадраў у рэспубліцы і паляпшэння навукова-метадычнага кіраўніцтва гэтай працай Савет Народных Камісараў БССР прыняў пастанову “Аб падрыхтоўцы аспірантаў”, згодна з якім падрыхтоўка аспірантаў была сканцэнтравана пры Беларускай Акадэміі навук. 12 студзеня 1931 г. у сістэме Акадэміі навук быў створаны Інстытут аспірантуры, да якога былі прыкамандзіраваны аспіранты з вышэйшых навучальных устаноў. Прынята лічыць, што з гэтага часу ў Беларусі пачалася планамерная падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

У цяперашні час арганізацыйна-метадычныя і каардынацыйныя функцыі па падрыхтоўцы навуковых кадраў праз аспірантуру ў навуковых арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ажыццяўляе Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў, створаны у 2001 г. Па стане на 1 студзеня 2017 г. у аспірантуры НАН Беларусі праходзілі падрыхтоўку 533 супрацоўнікі НАН Беларусі і спецыялісты народнай гаспадаркі рэспублікі, у тым ліку 294 – па вочнай, 105 – па завочнай форме навучання, у парадку саіскальніцтва – 134 аспіранты працавалі над кандыдацкімі дысертацыямі. У аспірантуры НАН Беларусі навучаецца 11 замежных грамадзян з Ірана, Казахстана, Кітая, Сірыі, Туркменістана. Навуковыя арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падаюць сёння магчымасці падрыхтоўкі ў аспірантуры па шырокім коле спецыяльнасцяў і галін навукі, пералічаных ніжэй.


Спецыяльнасці аспірантуры НАН Беларусі

01.01.02 - дифференциальные уравнения, динамические системы и оптимальное управление
01.01.02 - дыферэнцыяльныя ўраўненні, дынамічныя сістэмы і аптымальнае кіраванне
01.01.06 - матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў
01.01.07 - вылічальная матэматыка
01.01.09 - дыскрэтная матэматыка і матэматычная кібернетыка
01.02.05 - механіка вадкасці, газу і плазмы
01.02.06 - дынаміка, трываласць машын, прыбораў і апаратуры
01.04.02 - тэарэтычная фізіка
01.04.05 - оптыка
01.04.07 - фізіка кандэнсаванага стану
01.04.08 - фізіка плазмы
01.04.10 - фізіка паўправаднікоў
01.04.13 - электрафізіка, электрафізічныя ўстаноўкі
01.04.14 - цеплафізіка і тэарэтычная цеплатэхніка
01.04.16 - фізіка атамнага ядра і элементарных часціц
01.04.17 - хімічная фізіка, гарэнне і выбух, фізіка экстрэмальных станаў рэчыва
01.04.21 - лазерная фізіка
01.04.23 - фізіка высокіх энергій
02.00.03 - арганічная хімія
02.00.04 - фізічная хімія
02.00.06 - высокамалекулярныя злучэнні
02.00.10 - біяарганічная хімія
02.00.11 - калоідная хімія
02.00.14 - радыяхімія
03.01.01 - радыебіялогія
03.01.02 - біяфізіка
03.01.04 - біяхімія
03.01.05 - фізіялогія і біяхімія раслін
03.01.06 - біятэхналогія (у тым ліку біянанатэхналогіі)
03.01.07 - малекулярная генетыка
03.02.01 - батаніка
03.02.03 - мікрабіялогія
03.02.04 - заалогія
03.02.05 - энтамалогія
03.02.07 - генетыка
03.02.08 - экалогія
03.02.10 - гідрабіялогія
03.02.11 - паразіталогія
03.02.12 - мікалогія
03.02.14 - біялагічныя рэсурсы
03.03.01 - фізіялогія
03.03.02 - антрапалогія
05.02.02 - машыназнаўства, сістэмы прывадаў і дэталі машын
05.02.04 - трэнне і знос у машынах
05.02.07 - тэхналогія і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі
05.02.08 - тэхналогія машынабудавання
05.02.09 - тэхналогіі і машыны апрацоўкі ціскам
05.02.10 - зварка, роднасныя працэсы і тэхналогіі
05.02.11 - метады кантролю і дыягностыка ў машынабудаванні
05.05.03 - колавыя і гусенічныя машыны
05.11.07 - аптычныя і оптыка-электронныя прыборы і комплексы
05.11.13 - прыборы і метады кантролю прыроднага асяроддзя, рэчываў, матэрыялаў і вырабаў
05.13.01 - сістэмны аналіз, кіраванне і апрацоўка інфармацыі (па галінах)
05.13.05 - элементы і прылады вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання
05.13.11 - матэматычнае і праграмнае забеспячэнне вылічальных машын, комплексаў і камп’ютарных сетак
05.13.12 - сістэмы аўтаматызацыі праектавання (па галінах)
05.13.18 - матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм
05.14.01 - энергетычныя сістэмы і комплексы
05.14.03 - ядзерныя энергетычныя ўстаноўкі, уключаючы праектаванне, эксплуатацыю і вывад з эксплуатацыі
05.14.04 - прамысловая цеплаэнергетыка
05.14.08 - энергаўстаноўкі на аснове аднаўляльных відаў энергіі
05.16.01 - металазнаўства і тэрмічная апрацоўка металаў і сплаваў
05.16.04 - ліцейная вытворчасць
05.16.05 - апрацоўка металаў ціскам
05.16.06 - парашковая металургія і кампазіцыйныя матэрыялы
05.16.08 - нанатэхналогіі і нанаматэрыялы
05.16.09 - матэрыялазнаўства (па галінах)
05.17.07 - хімічная тэхналогія паліва і высокоэнергетычных рэчываў
05.18.01 - тэхналогія апрацоўкі, захоўвання і перапрацоўкі злакавых, бабовых культур, крупяных прадуктаў, плодаагародніннай прадукцыі і вінаградарства
05.18.04 - тэхналогія мясных, малочных і рыбных прадуктаў і халадзільных вытворчасцей
05.18.05 - тэхналогія цукру і цукрыстых прадуктаў, чаю, тытуню і субтрапічных культур
05.18.07 - біятэхналогія харчовых прадуктаў і біялагічных актыўных рэчываў
05.18.12 - працэсы і апараты харчовых вытворчасцей
05.18.15 - тэхналогія і таваразнаўства харчовых прадуктаў, прадуктаў функцыянальнага і спецыялізаванага прызначэння і грамадскага харчавання
05.20.01 - тэхналогіі і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі
05.27.01 - цвёрдацельная электроніка, радыёэлектронныя кампаненты, мікра- і нанаэлектроніка, прыборы на квантавых эфектах
06.01.01 - агульнае земляробства
06.01.02 - меліярацыя, рэкультывацыя і ахова зямель
06.01.03 - аграглебазнаўства, аграфізіка
06.01.04 - аграхімія
06.01.05 - селекцыя і насенняводства сельскагаспадарчых раслін
06.01.06 - лугаводства і кормавытворчасць. Лекавыя і эфірна-алейныя культуры
06.01.07 - ахова раслін
06.01.08 - агародніцтва
06.01.09 - раслінаводства
06.01.10 - пладаводства
06.02.02 - ветэрынарная мікрабіялогія, вірусалогія, эпізааталогія, мікалогія з мікатаксікалогіяй і імуналогія
06.02.03 - ветэрынарная фармакалогія з таксікалогіяй
06.02.05 - ветэрынарная санітарыя, экалогія, заагігіена і ветэрынарна-санітарная экспертыза
06.02.06 - ветэрынарнае акушэрства і біятэхніка рэпрадукцыі жывёл
06.02.07 - развядзенне, селекцыя і генетыка і ўзнаўленне сельскагаспадарчых жывёл
06.02.08 - кармленне сельскагаспадарчых жывёл і тэхналогія кармоў
06.02.10 - прыватная заатэхнія, тэхналогія вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі
06.03.01- лясныя культуры, селекцыя, насенняводства
06.03.02 - лесазнаўства, лесаводства, лесаўпарадкаванне і лясная таксацыя
06.03.03 - агралесамеліярацыя, ахоўнае лесаразвядзенне і азеляненне населеных пунктаў, лясныя пажары і барацьба з імі
06.04.01 - рыбная гаспадарка і аквакультуры
07.00.02 - айчынная гісторыя
07.00.06 - археалогія
07.00.07 - этнаграфія, этналогія і антрапалогія
07.00.09 - гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання
08.00.01 - эканамічная тэорыя
08.00.05 - эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай
08.00.14 - сусветная эканоміка
09.00.01 - анталогія і тэорыя пазнання
09.00.03 - гісторыя філасофіі
09.00.05 - этыка
09.00.08 - філасофія навукі і тэхнікі
09.00.11 - сацыяльная філасофія
09.00.13 - філасофская антрапалогія, філасофія культуры
09.00.14 - філасофія рэлігіі і рэлігіязнаўства
10.01.01 - беларуская літаратура
10.01.02 - руская літаратура
10.01.03 - літаратура народаў краін замежжа
10.01.08 - тэорыя літаратуры. Тэксталогія
10.01.09 - фалькларыстыка
10.02.01 - беларуская мова
10.02.02 - руская мова
10.02.03 - славянскія мовы
14.03.03 - паталагічная фізіялогія
14.03.04 - таксікалогія
14.03.06 - фармакалогія, клінічная фармакалогія
14.03.11 - аднаўленчая медыцына, лячэбная фізкультура і спартыўная
медыцына, курорталогія і фізіятэрапія
17.00.01- тэатральнае мастацтва
17.00.02 - музычнае мастацтва
17.00.03 - кіно, тэле- і іншыя экранныя мастацтвы
17.00.04 - выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура
17.00.09 - тэорыя і гісторыя мастацтва
22.00.03 - эканамічная сацыялогія і дэмаграфія
22.00.04 - сацыяльная структура, сацыяльныя інстытуты і працэсы
22.00.05 - палітычная сацыялогія
22.00.06 - сацыялогія культуры
25.01.01 - агульная і рэгіянальная геалогія
25.02.10 - геатэхналогіі (падземная, адкрытая і будаўнічая)
25.03.05 - гідралогія сушы, водныя рэсурсы, гідрахімія
25.03.08 - метэаралогія, кліматалогія, аграметэаралогія
25.03.13 - геаэкалогія

Галоўная старонка / Дзейнасць акадэміі / Падрыхтоўка навуковых кадраў / Аспірантура НАН Беларусі / Да пачатку старонкі