Нацыянальная акадэмія навук Беларусі зыходзіць з неабходнасці павышэння ролі і адказнасці маладых вучоных пры фарміраванні навуковай палітыкі, развіцці навуковага патэнцыялу Акадэміі навук, пераадольвання негатыўных тэндэнцый ва ўзроставай структуры навуковых кадраў і ажыццяўлення рэальнай інтэграцыі навукі і адукацыі.
Для рашэння гэтых задач, у Акадэміі навук і яе навуковых арганізацыях ствараюцца пастаянна дзеючыя саветы маладых вучоных. Іх асноўнымі задачамі з'яўляюцца: садзейнічаць прафесійнаму росту маладых вучоных і іх актыўнаму ўдзелу ў фундаментальных і прыкладных даследаваннях; удзельнічаць у рашэнні пытанняў, якія тычацца сацыяльнай абароненасці моладзі, у т.л. жыллёвых праблем; выконваць агульныя прадстаўнічыя функцыі і выражаць інтарэсы навуковай моладзі ў Прэзідыуме НАН Беларусі, Бюро Прэзідыума НАН Беларусі, Агульным сходзе НАН Беларусі і іншых структурах НАН Беларусі, а таксама ў дзяржаўных органах і грамадскіх арганізацыях, сродках масавай інфармацыі; ініцыіраваць стварэнне ў НАН Беларусі маладзёжных навукова-інавацыйных цэнтраў на гаспразліковай аснове, а таксама іншых формаў арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці; садзейнічаць выданню матэрыялаў канферэнцый і школ-семінараў маладых вучоных, артыкулаў, манаграфій і іншых навуковых і навукова-папулярных работ маладых вучоных; падтрымліваць развіццё міжнародных навуковых і культурных сувязей з удзелам маладых вучоных.
Савет маладых вучоных НАН Беларусі з'яўляецца пастаянным грамадскім органам, які дзейнічае пры Прэзідыуме НАН Беларусі. Савет узначальвае сістэму саветаў маладых вучоных у Акадэміі навук і каардынуе яе работу.
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Савет маладых вучоных
Інстытут меліярацыі
Савет маладых вучоных
Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя В.А. Белага
Савет маладых вучоных
Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава
Савет маладых вучоных
Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава
Савет маладых вучоных
Інстытут эканомікі
Савет маладых вучоных