Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Саветы маладых вучоных

Галоўная старонка / Дзейнасць акадэміі / Падрыхтоўка навуковых кадраў / Саветы маладых вучоных

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі зыходзіць з неабходнасці павышэння ролі і адказнасці маладых вучоных пры фарміраванні навуковай палітыкі, развіцці навуковага патэнцыялу Акадэміі навук, пераадольвання негатыўных тэндэнцый ва ўзроставай структуры навуковых кадраў і ажыццяўлення рэальнай інтэграцыі навукі і адукацыі.

Для рашэння гэтых задач, у Акадэміі навук і яе навуковых арганізацыях ствараюцца пастаянна дзеючыя саветы маладых вучоных. Іх асноўнымі задачамі з'яўляюцца: садзейнічаць прафесійнаму росту маладых вучоных і іх актыўнаму ўдзелу ў фундаментальных і прыкладных даследаваннях; удзельнічаць у рашэнні пытанняў, якія тычацца сацыяльнай абароненасці моладзі, у т.л. жыллёвых праблем; выконваць агульныя прадстаўнічыя функцыі і выражаць інтарэсы навуковай моладзі ў Прэзідыуме НАН Беларусі, Бюро Прэзідыума НАН Беларусі, Агульным сходзе НАН Беларусі і іншых структурах НАН Беларусі, а таксама ў дзяржаўных органах і грамадскіх арганізацыях, сродках масавай інфармацыі; ініцыіраваць стварэнне ў НАН Беларусі маладзёжных навукова-інавацыйных цэнтраў на гаспразліковай аснове, а таксама іншых формаў арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці; садзейнічаць выданню матэрыялаў канферэнцый і школ-семінараў маладых вучоных, артыкулаў, манаграфій і іншых навуковых і навукова-папулярных работ маладых вучоных; падтрымліваць развіццё міжнародных навуковых і культурных сувязей з удзелам маладых вучоных.

Савет маладых вучоных НАН Беларусі з'яўляецца пастаянным грамадскім органам, які дзейнічае пры Прэзідыуме НАН Беларусі. Савет узначальвае сістэму саветаў маладых вучоных у Акадэміі навук і каардынуе яе работу.

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Савет маладых вучоных

Інстытут аховы раслін
Савет маладых вучоных

Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі
Савет маладых вучоных

Інстытут генеткі і цыталогіі
Савет маладых вучоных

Інстытут гісторыі
Савет маладых вучоных

Інстытут лесу
Савет маладых вучоных

Інстытут меліярацыі
Савет маладых вучоных

Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя В.А. Белага
Савет маладых вучоных

Інстытут мікрабіялогіі
Савет маладых вучоных

Інстытут мяса-малочнай прамысловасці
Савет маладых вучоных і спецыялістаў

Інстытут прыродакарыстання
Савет маладых вучоных

Інстытут тэхнічнай акустыкі
Савет маладых вучоных

Інстытут фізіялогіі
Савет маладых вучоных

Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава
Савет маладых вучоных

Інстытут эканомікі
Савет маладых вучоных

Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча
Савет маладых вучоных

РУП "НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі"
Савет маладых вучоных

Галоўная старонка / Дзейнасць акадэміі / Падрыхтоўка навуковых кадраў / Саветы маладых вучоных / Да пачатку старонкі