Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Абламейка С.У.

Акадэмік АБЛАМЕЙКА Сяргей Уладзіміравіч

Сяргей Уладзіміравіч Абламейка (н. 24.09.1956, г.п. Воранава Гродзенскай вобласці), матэматык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. З 2004), доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1992). Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (1995), Беларускай інжынернай акадэміі (1995), Еўрапейскай акадэміі (2011).

Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1978). З 1978 г. у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (з 2002 г. перайменаваны ў Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі): стажор-даследчык, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 1986 г. загадчык лабараторыі апрацоўкі і распазнавання выяў, з 1998 г. намеснік дырэктара, у 2002-2008 гг. генеральны дырэктар. Адначасова з 2005 г. акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі, з 1989 г. прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1999 г. вучоны сакратар, з 2002 г. намеснік старшыні Нацыянальнага савета па космасе Рэспублікі Беларусь. 2008-2017 гг. - рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковыя працы ў галіне апрацоўкі выяў і распазнаванні вобразаў. Распрацаваў тэорыю, метады і алгарытмы апрацоўкі і распазнавання графічных выяў, прынцыпы пабудовы і метадалогію стварэння аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі графічнай інфармацыі з дадаткамі ў картаграфіі, даследаванні зямной паверхні, медыцыне, машынабудаванні і прыборабудаванні.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2002 г., прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990 г., прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1998 і 2007 гг.

Асноўныя працы:
1. An Introduction to Interpretation of Graphic Images. Bellingham, Wash., USA: SPIE Optical Engineering Press, 1997.
2. Обработка изображений: технология, методы, применение. Мн.: Амалфея, 1999 (c Д.М. Лагуновским).
3. Machine Interpretation of Line Drawing Images. London: Springer, 2000 (with T. Pridmore).
4. Географические информационные системы. Создание цифровых карт. Мн.: ИТК НАН Беларуси, 2000 (c Г.П. Апариным, А.Н. Крючковым).
5. Разработки Республики Беларусь в области исследования и использования космического пространства. Мн., 2001 (у сааўт.).
6. Кибернетика жизни: размышления академика. Мн.: Беларуская навука, 2011.

Літаратура:
1. Савік М.П. Майстар распазнавання вобразаў // Маладосць. 1999. №5-6.
2. Вощула М. Люди науки: Сергей Абламейко // Наука и инновации. 2004, №5.
3. Сергей Владимирович Абламейко (К 50-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. 2006, №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі