Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Апанасевіч П.А.

Акадэмік АПАНАСЕВІЧ Павел Андрэевіч

Павел Андрэевіч Апанасевіч (н. 14.07.1929, в. Стараселле Докшыцкага р-на, Віцебскай вобл.), фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984; чл.-кар. З 1980), доктар фізіка-матэматычных навук (1974), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1995).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1954). У 1957-1968 гг. малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 1968 г. загадчык лабараторыі нелінейнай спектраскапіі, з 1978 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1985 г. выконваючы абавязкі дырэктара, у 1987-1998 дырэктар Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1998 г. ганаровы дырэктар, галоўны навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.

Навуковыя даследаванні па тэорыі ўзаемадзеяння электрамагнітнага выпраменьвання з рэчывам, лазернай фізіцы, нелінейнай оптыцы і спектраскапіі. Прапанаваў фізічна абгрунтаваную класіфікацыю другаснага свячэння; даў абгрунтаванне ўраўненняў верагоднаснага метаду ў тэорыі паглынання і выпраменьвання святла; пабудаваў квантава-кінетычныя ўраўненні немаркаўскага тыпу і на іх аснове правёў аналіз дзеяння магутнага выпраменьвання на спектральна-аптычныя характарыстыкі атамаў і малекул; развіў тэорыю параметрычнага ўзаемадзеяння светлавых хваляў і ператварэння хвалевага фронту ў рэзанансных асяроддзях. Унёс уклад у вывучэнне вымушанага і кагерэнтнага камбінацыйнага рассейвання, узаемадзеяння і сінхранізацыі мод у імпульсных лазерах, генерацыі звышкароткіх светлавых імпульсаў, двухфатоннага паглынання святла, орта-параканверсіі малекул вадароду.

Апублікаваў больш за 320 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфіі.

Дзяржаўная прэмія БССР 1978 г. за цыкл прац “Спектральна-аптычныя ўласцівасці рэчыва ў полі магутнага лазернага выпраменьвання”. Дзяржаўная прэмія СССР 1982 г. за цыкл прац “Фізічныя асновы дынамічнай галаграфіі і новыя метады пераўтварэння прасторавай структуры светлавых пучкоў”.

Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” (1979), ордэнам Пашаны (2010), медалём.

Асноўныя працы:
1. Основы теории взаимодействия света с веществом. Мн.: Наука и техника, 1977.
2. Вынужденное комбинационное рассеяние // Весцi НАН Беларусi. Сер.фiзiка-матэм. навук. 1965. №4.
3. Нелинейность и немарковость процессов релаксации в оптической спектроскопии // Журнал прикладной спектроскопии. 1987. Т.47.
4. Resonance Raman, CARS and picosecond absorption spectroscopy of copper porphyrins // J. Phys. Chem. 1995. Vol.99.
5. Развитие лазерной физики в Белоруссии // Успехи физич. наук. 2004. Т.174. №10.

Літаратура:
1. Павел Андреевич Апанасевич (К 50-летию со дня рождения) // Журнал прикладной спектроскопии. 1979. Т.31. №6.
2. Биобиблиография ученых Беларуси: Павел Андреевич Апанасевич. Мн.: Ин-т физики, Центр. науч. б-ка им. Я.Коласа, 1989.
3. Богуш А., Томильчик Л. Покой и не снится // Веды. 1999. №19.
4. Павел Андреевич Апанасевич (К 75-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фізіка-матэм. навук. 2004. №3.
5. Столярчук К. Формула успеха // Минский курьер.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі