Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага

Астапчык С.А.

Акадэмік АСТАПЧЫК Станіслаў Аляксандравіч

Станіслаў Аляксандравіч Астапчык (н. 07.09.1935, г. Мар’іна Горка Мінскай вобл.), вучоны ў галіне матэрыялазнаўства ў машынабудаванні. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986; чл.-кар. З 1984), доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1984). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2001).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1960). З 1960 г. працуе ў Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: з 1979 г. загадчык лабараторыі, з 1982 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1983-2002 гг. дырэктар інстытута, адначасова ў 1987-1997 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2002 г. загадчык аддзела Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1987-1997 гг. галоўны рэдактар часопіса “Весці НАН Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук”. З 1998 г. галоўны рэдактар рэспубліканскага міжгаліновага навукова-тэхнічнага і вытворча-эканамічнага часопіса “Інжынер-механік”.

Навуковыя працы па фізіцы метастабільных станаў у металах і сплавах, фізічных асновах фазавых і структурных пераўтварэнняў пры ўзаемадзеянні інтэнсіўных патокаў энергіі, уплыву вялікіх хуткасцей нагрэву і ахалоджвання на крытычныя кропкі і інтэрвалы фазавых і структурных пераўтварэнняў; па ўзаемадзеянні тэмпературнага і структурнага франтоў, механізму і кінетыцы гетэрагенных фазавых і структурных пераўтварэнняў у мартэнсітна-старэючых, нержавеючых сталях і сталях пераходнага класа; па хуткасным бесперапынным адпальванні электратэхнічных і аўталіставых сталей, каляровых сплаваў. Работы апошніх гадоў звязаны з лазернай мадыфікацыяй паверхні, лазерным тэрмаўмацаваннем, узаемадзеяннем магутнага выпраменьвання з рэчывам, лазерным сінтэзам і самараспаўсюджвальным высокатэмпературным сінтэз-працэсам.

Аўтар звыш 140 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій, 5 патэнтаў і 27 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.

Дзяржаўная прэмія СССР 1986 г. за стварэнне навуковых асноў, распрацоўку і прамысловае ўкараненне тэхналагічных працэсаў тэрмічнага ўмацавання сталей і сплаваў. Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2001 г. за работу “Вывучэнне механізма і кінетыкі фазавых і структурных пераўтварэнняў у нераўнавагавых умовах і распрацоўка перспектыўных тэхналогій умацавання сталей і сплаваў”.

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1986), Знак Пашаны (1976), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Мартенситно-стареющие стали. Мн.: Наука и техника, 1976 (совм. с М.Н.Бодяко, Г.Б.Ярошевичем).
2. Электротермообработка сплавов с особыми свойствами. Мн.: Наука и техника, 1977 (совм. с М.Н.Бодяко).
3. Стохастическая модель безгазового горения гетерогенной системы // Доклады АН СССР. 1991. Т.318, №3.
4. Высокоэнергетические методы обработки материалов (лазер, электроэрозия, магнитное поле, водяная струя высокого давления, электротермия) // Весцi НАН Беларусi. Серыя фiзiка-тэхнiчных навук. 2002. №1.
5. Лазерные технологии в машиностроении и металлообработке. Мн.: Белорусская наука, 2008 (совм. с В.С. Голубевым, А.Г. Маслаковым).

Літаратура:
1. Станислав Александрович Астапчик (К 70-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Серыя фiзiка-тэхнiчных навук. 2005. №3.
2. Станислав Александрович Астапчик (К 75-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Серыя фiзiка-тэхнiчных навук. 2010. №3.

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага / Да пачатку старонкі