Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Бабосаў Я.М.

Акадэмік БАБОСАЎ Яўгеній Міхайлавіч

Яўгеній Міхайлавіч Бабосаў (н. 23.02.1931, г. Разань, Расія), філосаф, сацыёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1977), доктар філасофскіх навук (1972), прафесар (1973). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1955). З 1959 г. выкладчык філасофіі ў Белдзяржуніверсітэце і Мінскім медінстытуце. У 1960-1962 гг. вучоны сакратар Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1962-1977 гг. намеснік загадчыка аддзела ЦК КПБ, адначасова з 1973 г. прафесар кафедры філасофіі Інстытута павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры Белдзяржуніверсітэце. У 1977-1989 гг. дырэктар Інстытута філасофіі і права АН БССР, у 1990-1998 гг. дырэктар, з 1998 г. загадчык аддзела Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, з 2003 г. кіраўнік Цэнтра сацыялогіі кіравання, права і палітыкі гэтага інстытута. Адначасова загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта.

Навуковыя працы прысвечаны філасофска-метадалагічным праблемам навуковага пазнання, гнасеалагічным механізмам навуковых рэвалюцый, асаблівасцям узаемадзеяння навукова-тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Распрацаваў новыя канцэптуальныя падыходы да даследаванняў сацыяльных аспектаў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, духоўнага свету чалавека ў адзінстве з сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі. Даследаваў метадалагічныя праблемы функцыянавання духоўнай культуры ў жыцці сучаснага грамадства, яе структуры і функцыі, асаблівасці развіцця яе кампанентаў (навукі, светапогляду, палітычнай, маральнай, мастацкай культуры), іх месца і роля ў развіцці грамадства, сацыяльна-псіхалагічныя механізмы іх уплыву на фарміраванне і жыццядзейнасць асобы. Распрацоўвае тэарэтыка-метадалагічныя праблемы сацыялогіі, канфлікталогіі, экстрэмальных сітцацый, крызісаў і катастроф, асаблівасцей пераходнага перыяду. Даследуе асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-стратыфікацыйнага і сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі ў канцы ХХ- пачатку ХХІ ст.

Аўтар звыш 820 навуковых прац, у т.л. 36 манаграфій, 15 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.

Дзяржаўная прэмія БССР 1984 г. за цыкл работ па гісторыі філасофіі і грамадскай думкі Беларусі. Прэмія імя П.А.Сарокіна 2005 г. за ўклад у развіццё сацыялагічнай навукі.

Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” (1967), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Социальные аспекты научно-технической революции. Мн.: Изд-во БГУ, 1976.
2. Человек на пороге рынка. Мн.: Навука і тэхніка, 1992.
3. Катастрофы: социологический анализ. Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
4. Чернобыльская трагедия в ее социальных измерениях. Мн.: Право и экономика, 1996.
5. Конфликтология. 2 изд. Мн.: НТООО "ТетраСистемс", 2001.
6. Общая социология. 2 изд. Мн.: НТООО "ТетраСистемс", 2004.
7. Основы идеологии современного государства. 3 изд. Мн.: Амалфея, 2007.

Літаратура:
1. Русецкая В.І., Куноўская Л.П. Яўгеній Міхайлавіч Бабосаў (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2001. №1.
2. Русецкая В.І. Яўгеній Міхайлавіч Бабосаў (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2006. №1.
3. Катляроў I.В., Русецкая В.I. Яўген Міхайлавіч Бабосаў (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2011. №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі