Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Багдзевіч І.М.

Акадэмік БАГДЗЕВІЧ Іосіф Міхайлавіч

Іосіф Міхайлавіч Багдзевіч (н. 28.08.1937, с. Васілішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.), вучоны ў галіне аграхіміі і сельскагаспадарчай радыеэкалогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994), замежны член Украінскай акадэміі аграрных навук (2002), доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1992). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1997).

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1960). З 1966 г. навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, з 1971 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце Беларускага НДІ глебазнаўства і аграхіміі, у 1980-2005 гг. дырэктар Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі. З студзеня 2006 года загадчык аддзела урадлівасці глеб і лабараторыяй маніторынгу ўрадлівасці глебаў і экалогіі гэтага інстытута. З кастрычніка 2012 г. галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі маніторынгу ўрадлівасці глебаў і экалогіі.

Навуковыя працы ў галіне аграхіміі і радыеэкалогіі. Развіў навуковыя асновы эфектыўнага выкарыстання угнаенняў і кіравання урадлівасцю глеб. Абгрунтаваў канцэпцыю рэгуляванага павышэння ўрадлівасці дзярнова-падзолістых глеб, вызначыў шляхі пераадолення негатыўных наступстваў хімічнага і радыеактыўнага забруджвання глеб. Распрацаваў інтэграваныя мадэлі урадлівасці глеб з экалагічнымі абмежаваннямі на прымяненне сродкаў хімізацыі і нарматыўна-метадычную аснову кампутарнай сістэмы угнаенняў, комплекс практычных мер па павышэнню ўрадлівасці глеб і эфектыўнасці угнаенняў у рэспубліцы з адметнай асаблівасцю планавання работ па прынцыпе "знізу-уверх": поле-севооборот- гаспадарка. Устанавіў тэарэтычна значную колькасную залежнасць міграцыі і паступлення радыенуклідаў у сельскагаспадарчыя культуры ад грануламетрычнага складу, рэжыму ўвільгатнення і аграхімічных уласцівасцей глеб. Прапанаваў серыю новых экалагічна прымальных формаў мінеральных угнаенняў з дадаткамі мікраэлементаў і біястымулятараў.

Міжнародная прэмія саюза вытворцаў калію (1995). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2002 за цыкл работ "Стварэнне комплексу вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых навучальных устаноў".

Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 35 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы і патэнтаў.

Асноўныя працы:
1. Оптимальные параметры плодородия почв. М., 1984 (в соавт.).
2. Руководство по ведению агропромышленного производства в условиях радиоактивного загрязнения земель Республики Беларусь на 1997-2000 гг. Мн., 1997 (в соавт.).
3. Агрохимическая характеристика почв сельскохозяйственных угодий Республики Беларусь. Мн., 2002 (в соавт.).

Літаратура:
1. Иосиф Михайлович Богдевич (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларуси. Сер. аграрных наук. 2007. №3.
2. Академик НАН Беларуси Иосиф Михайлович Богдевич. Краткий биографический очерк и библиография начных трудов: к 75-летию со дня рождения. Мн.,2012.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі