Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Гістарычная даведка

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Гістарычная даведка

К.П.Буслаў

Акадэмік БУСЛАЎ Казімір Паўлавіч

Казімір Паўлавіч Буслаў (25.10.1914, в. Кашалёва Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. - 20.01.1983), філосаф. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972; чл.-кар. з 1969), доктар філасофскіх навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Скончыў Смаленскі педагагічны інстытут (1938), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1951). У 1951-1956 гг. загадчык аддзела ЦК КПБ, у 1956-1972 гг. дырэктар Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1970 г. в.а. акадэміка-сакратара, у 1972-1976 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР. З 1976 г. загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР. Адначасова з 1951 дацэнт, затым прафесар Белдзяржуніверсітэта, Мінскага радыётэхнічнага інстытута. У 1955-1959 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. З 1971 г. старшыня Беларускага аддзялення Філасофскага таварыства СССР.

Навуковыя працы прысвечаны гістарычнаму матэрыялізму, праблемам сацыяльнага прагрэсу, гуманізму і культуры. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны і апублікаваны кнігі, што аналізуюць сацыяльныя змены ў асяроддзі рабочага класа, сялянства і інтэлігенцыі Беларусі ў працэсе сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Распрацоўваў праблемы сацыяльнага прагрэсу, свабоды і адказнасці асобы ва ўмовах сацыялістычнага грамадства.

Дзяржаўная прэмія БССР 1984 г. за цыкл работ па гісторыі філасофіі і грамадскай думкі Беларусі дакастрычніцкага перыяду.

Апублікаваў больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфіі.

Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1974), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Социальное единство, противоречия, ответственность. Мн.: Наука и техника, 1972.
2. Социально-историческое развитие классов в СССР. Мн.: Наука и техника, 1979.
3. Формирование социального в человеке. Мн.: Наука и техника, 1980.

Літаратура:
1. К.П. Буслаў // Весцi АН БССР. Серыя грамадскiх навук. 1974. №5.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Гістарычная даведка / Да пачатку старонкі