Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Чаранкевіч С.М.

Акадэмік ЧАРАНКЕВІЧ Сяргей Мікалаевіч

Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч (н.20.07. 1942, в. Паленічыцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.), вучоны ў галіне біяфізікі клеткі, клетачнай інжынерыі, клетачнай інфарматыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. з 2004), доктар біялагічных навук (1989), прафесар (1990). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999).

Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1964). З 1965 г. аспірант, асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры біяфізікі (з 1980 г.) у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Работы ў галіне біяфізікі клеткі, клетачнай інжынерыі, клетачнай інфарматыкі, нейраінфарматыкі. Прапанаваў і даказаў новую навуковую канцэпцыю аб удзеле ўнутрыклетачных рэдакс-фактараў у падтрыманні гомеастазу клеткі. Тэарэтычна і эксперыментальна абгрунтаваў новыя параметры колькаснага апісання фізіка-хімічных параметраў акісляльна-аднаўленчага стану клеткі – эфектыўны рэдакс-патэнцыял і рэдакс-буферную ёмкасць. Сфармуляваў і абгрунтаваў рад новых навуковых палажэнняў клетачнай інфарматыкі, у тым ліку палажэнне аб сігнальнай ролі пераксіду вадароду. Распрацаваў рад прынцыпаў стварэння новых вылічальных устройстваў тыпу нейрапрацэсараў з выкарыстаннем ансамблей жывых нейронаў і паўправадніковых электронных устройстваў. Устанавіў новы закон абучэння біялагічных нейронных сетак. Даследаваў механізмы функцыянавання клетак у зменных фізіка-хімічных умовах, у тым ліку і пры экстрэмальных умовах асяроддзя. Распрацаваў рад метадаў дыягностыкі захворванняў і тэсціравання фармакалагічных прэпаратаў.

Аўтар звыш 550 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій і 5 вучэбных дапаможнікаў, 26 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў.

Государственная премия Республики Беларусь 2000 г. за цикл работ "Биофизические механизмы функционального отклика клеток".

Узнагароджаны медалём.

Асноўныя працы:
1. Структура и свойства ионных каналов биологических мембран. Мн.: БГУ, 2004 (в соавт.).
2. Транспорт веществ через биологические мембраны. Мн.: БГУ, 2007 (в соавт.).
3. Окислительные и восстановительные процессы в клетках. Мн.: БГУ, 2008 (в соавт.).

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі