Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Чарняўскі А.Ф.

Акадэмік ЧАРНЯЎСКІ Аляксандр Фёдаравіч

Аляксандр Фёдаравіч Чарняўскі (н. 14.09. 1938, г. Разань, Расія), вучоны ў галіне інфарматыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1986), доктар тэхнічных навук (1973), прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1979).

Закончыў Разанскі радыётэхнічны інстытут (1960). З 1964 г. у Белдзяржуніверсітэце: старшы, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара праблемнай лабараторыі. З 1971 г. загадчык лабараторыі, аддзела НДІ прыкладных фізічных праблем пры Белдзяржуніверсітэце, у 1979-2009 гг. дырэктар, з 2010 г. загадчык аддзела гэтага інстытута. У 1973-1979 гг. і з 1986 г. загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта, у 1997-2002 гг. член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя даследаванні па распрацоўцы фізіка-тэхнічных метадаў і вымяральна-вылічальных сродкаў аўтаматызаванай апрацоўкі інфармацыі. Распрацаваў метады паралельна-канвеернай апрацоўкі інфармацыі, прынцыпы структурнай пабудовы вымяральных пераўтваральнікаў і лічбавых устройстваў мадулярнай экспрэс-апрацоўкі даных, адпаведную мікраэлектронную элементную базу. Распрацаваў тэорыю пераўтварэння пазіцыйнага кода ў мінімальна-лішні мадулярны код і камп’ютарна-алгарытмічныя сродкі выканання модульных аперацый для многамашыннай і мультыпрацэсарнай тэхналогіі мадулярнай апрацоўкі інфармацыі, якая дазваляе ажыццяўляць хуткія і высокадакладныя вылічэнні пры лічбавай апрацоўцы сігналаў, лічбавых даных; метады, алгарытмы і праграмнае забеспячэнне гібкіх інфармацыйных тэхналогій, прызначаных для выкарыстання ў розных сістэмах; метад і тэхніку ўпраўлення параметрамі імпульсных дыёдных паскаральнікаў зараджаных часціц з дапамогай лазерна-плазменнага катода.

Аўтар звыш 300 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій і 77 вынаходстваў.

Прэмія Савета Міністраў СССР 1984 г. за стварэнне і ўкараненне ў вучэбны працэс аўтаматызаваных навучальных сістэм. Дзяржаўная прэмія БССР 1986 г. за распрацоўку і ўкараненне ў практыку оптыка-фізічных даследаванняў статыстычных метадаў часавага аналізу хуткапераменных патокаў светлавога выпраменьвання. Дзяржаўная прэмія СССР 1991 г. за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку сістэм пазіцыйна-мадулярнага тыпу.

Асноўныя працы:
1. Статистические методы измерений в экспериментальной ядерной физике. М.: Атомиздат, 1980 (совм. с А.В. Потаповым).
2. Системы технического зрения. Л.: Машиностроение, 1988 (совм. с А.Н. Писаревским).
3. Статистический анализ случайных потоков в физическом эксперименте. Мн.: Университетское, 1988 (в соавт.).
4. Высокоскоростные методы и системы цифровой обработки информации. Мн.: Изд-во БГУ, 1996 (в соавт.).
5. Обработка информации в радиофизических системах. Мн.: БГУ, 2004.

Літаратура:
1. Александр Федорович Чернявский (К 60-летию со дня рождения) // Изв. НАН Беларусі. Сер. физ.-матем. наук. 1998, №3.
2. Александр Федорович Чернявский (К 70-летию со дня рождения) // Изв. НАН Беларусі. Сер. физ.-матем. наук. 2008, №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі