Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Дастанка А.П.

Акадэмік ДАСТАНКА Анатолій Паўлавіч

Анатолій Паўлавіч Дастанка (н. 02.07.1937), в.Обчын Любанскага р-на Мінскай вобл.), вучоны ў галіне цвердацельнай мікраэлектронікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; чл.-кар. з 1986 ), доктар тэхнічных навук (1979), прафесар (1979). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1982). Заслужаны вынаходнік СССР (1987).

Закончыў Таганрогскі радыётэхнічны інстытут (1962). З 1962 г. супрацоўнік гэтага інстытута. З 1970 г. дацэнт, з 1975 г. загадчык кафедры, з 1985 г. прарэктар, першы прарэктар Мінскага радыётэхнічнага інстытута. З 1992 г. старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, у 1996-2001 гг. старшыня Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь і член Урада Рэспублікі Беларусь, адначасова загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Работы па праблемах мікраэлектронікі, фізікі і тэхнікі пучковых тэхналогій, плёначнага матэрыялазнаўства, дыягностыкі тэхналагічных працэсаў і тэхналогіі электроннай апаратуры. Стварыў фізіка-хімічныя асновы мадыфіцыравання мікрааб’ёмаў цвёрдых цел у поліслойных структурах высокаэнергетычнымі патокамі часціц. Тэарэтычна абгрунтаваў і эксперыментальна рэалізаваў фізічныя з’явы селектыўнага іоннага распылення, фазавага расслаення ў шматкампанентных плёначных структурах і ўзыходзячай дыфузіі лёгкай кампаненты пад уздзеяннем іоннай бамбардзіроўкі. Распрацаваў прынцыпы пабудовы праграмна-кіруемых модульных тэхналагічных сістэм на базе іонных і электронных пучкоў, патокаў інфрачырвонага выпраменьвання і СВЧ-разрадаў, а таксама інтэгральныя тэхналогіі атрымання многафункцыянальных цвердацельных структур мікра і оптаэлектронікі.

Аўтар каля 600 навуковых прац, у т.л. 19 манаграфій, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Мае больш за 300 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.

Дзяржаўная прэмія БССР 1982 г. за даследаванне, распрацоўку і ўкараненне комлексу высокаэфектыўных тэхналагічных працэсаў і абсталявання для вытворчасці вырабаў мікраэлектронікі. Прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 1991 г. за распрацоўку і ўкараненне высокаэфектыўных рэсурсазберагальных тэхналогій, якія забяспечваюць эканомію вострадэфіцытных і каштоўных матэрыялаў. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1996 г. за цыкл падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў па тэхналогіі вытворчасці ЭВМ, фізіка-хімічных і тэхналагічных дысцыплінах радыё і электронна-вылічальнага профілю (у суаўт.).

Ганаровы грамадзянін горада Любаня (1999).

Асноўныя працы:
1. Технология интегральных схем. Мн.: Высшая школа, 1982.
2. Плазменная металлизация в вакууме. Мн.: Наука и техника, 1983 (в соавт.).
3. Пленочные токопроводящие системы СБИС. Мн.: Вышэйшая школа, 1989 (совм. с В.В. Барановым, В.В. Шаталовым).
4. Технология и автоматизация производства радиоэлектронной аппаратуры. М: Радио и связь, 1989 (в соавт.).
5. Плазменные процессы в производстве изделий электронной техники. Т. 1-3. Мн.: ФУАинформ, 2000-2001 (в соавт.).

Літаратура:
1. Вайтовіч А.П., Лесніковіч А.І., Ільін В.М., Аляхновіч М.М. Анатоль Паўлавіч Дастанка (Да 60-годдзя з дня нараджэння) // Весцi АН Беларусi. Серыя фiзiка-матэм. навук. 1997. №4.
2. Гаврилов М. Достанко Анатолий Павлович // Изобретатель и рационализатор. 2004. №1(649).
3. Анатолий Павлович Достанко (К 70-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Серыя фiзiка-матэм. навук. 2007. №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі