Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Гайшун І.В.

Акадэмік ГАЙШУН Іван Васільевіч

Іван Васільевіч Гайшун (н. 29.09.1946, в. Пятровічы Бабруйскага р-на), матэматык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; чл.-кар. з 1989), доктар фізіка-матэматычных навук (1985), прафесар (1992).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1969). З 1969 г. працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі, з 1984 г. загадчык лабараторыі мадэлявання і аналізу сістэм, з 1985 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1992 г. дырэктар інстытута, адначасова з 1993 г. загадчык аддзела матэматычнай тэорыі сістэм. У 1997-2002 гг. віцэ-прэзідэнт, з 2002 г. член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2012 г. акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя працы ў галіне дыферэнцыяльных ураўненняў, тыпалагічнай дынамікі, працэсаў кіравання і метадаў матэматычнага мадэлявання. Прапанаваў адзіны падыход да задач устойлівасці агульных дынамічных сістэм, развіў метады даследавання нелінейных дыферэнцыяльных, функцыянальна-дыферэнцыяльных і дыскрэтных ураўненняў. Пабудаваў тэорыю ўраўненняў у поўных вытворных, якая знаходзіцца на стыку тыпалагічнай дынамікі, звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў і функцыянальнага аналізу. Распрацаваў функцыянальна-аналітычныя метады даследавання размеркаваных сістэм кіравання, якія дазволілі вывучыць фундаментальныя ўласцівасці многапараметрычных дыферэнцыяльна-рознасных і дыскрэтных сістэм, якія шырока выкарыстоўваюцца ў тэорыі апрацоўкі выяў. Даследаваў пытанні існавання кананічных формаў лінейных нестацыянарных сістэм кіравання і назірання; на гэтай аснове прапанаваў спосабы стабілізацыі, сінтэзу прыведзеных ураўненняў, ацэньвання элементаў руху і інш. Распрацаваў метады даследавання дынамічных сістэм кіравання-назірання, зададзеных над камутатыўнымі кольцамі. Выканаў шэраг прыкладных работ па матэматычным мадэляванні працэсаў кіравання ў шматфункцыянальных тэхнічных сістэмах.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2000 г. за даследаванне асімптатычных уласцівасцей дыферэнцыяльных і дыскрэтных сістэм. Медаль Францыска Скарыны (2017).

Аўтар больш за 250 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій і падручнікаў.

Асноўныя працы:
1. Вполне разрешимые многомерные дифференциальные уравнения. Мн.: Наука и техника, 1983.
2. Линейные уравнения в полных производных. Мн.: Наука и техника, 1989.
3. Многопараметрические системы управления. Мн.: Наука и техника, 1996.
4. Введение в теорию линейных нестационарных систем. Мн.: Ин-т математики НАН Беларуси, 1999.
5. Системы с дискретным временем. Мн.: Ин-т математики НАН Беларуси, 2001.

Літаратура:
1. Иван Васильевич Гайшун (К 50-летию со дня рождения) // Дифференциальные уравнения. 1997. №6.
2. Иван Васильевич Гайшун (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. 2006, №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі