Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Герасімовіч Л.С.

Акадэмік ГЕРАСІМОВІЧ Леанід Сцяпанавіч

Леанід Сцяпанавіч Герасімовіч (н. 07.01.1939, г. Мінск), вучоны ў галіне электратэхналогіі і электраабсталявання ў сельскай гаспадарцы. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996-2002), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1985). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995).

Закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (БІМСГ) (1967). У 1959-1967 гг. электрамантажнік Белэнергамантажу, канструктар 1 кат. СКБ-3 Мінаўтапрома. З 1970 г. асістэнт, старшы выкладчык, з 1973 г. дацэнт, з 1984 г. загадчык кафедры, у 1988 г. прарэктар па навуковай рабоце, у 1989-2003 гг. рэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта (БДАТУ).

Распрацаваў навуковыя асновы і новую элементарную базу нізкатэмпературнага паверхнева-размеркаванага (плёначнага) электранагрэву: электратэхналагічныя сродкі для цеплавой апрацоўкі сельскагаспадарчых харчовых прадуктаў і асяроддзяў, энергазберагальныя сістэмы мікраклімату для жывёл і птушак. Развіў тэорыю і практыку сістэмнага аналізу аграэнергетыкі. Распрацаваў навуковыя асновы аўтаматызаваных сістэм жыўлення раслін на штучных субстратах, у тым ліку з айчыннай сыравіны. Стварыў пры БДАТУ Навукова-вытворчы цэнтр па цяплічным агародніцтве, у выніку навуковай і навукова-метадычнай дзейнасці якога большасць зімовых цяпліц рэспублікі (каля 140 га) пераведзена на сучасныя энергарэсурсаэфектыўныя аўтаматызаваныя малааб’ёмныя тэхналогіі вырошчвання гародніны на штучных субстратах.

Аўтар звыш 250 навуковых прац, 110 вынаходстваў і патэнтаў.

Узнагароджаны медалём.

Асноўныя працы:
1. Низкотемпературные поверхностно-распределенные электронагреватели в сельском хозяйстве. Мн., 1983 (в соавт.).
2. Электротермическое оборудование сельскохозяйственного производства. Мн.: Ураджай, 1995 (в соавт.).
3. Техническое обеспечение процессов в животноводстве. Мн.: Белорусская наука, 2004 (в соавт.)
4. Научные основы питания томатов на минеральных субстратах. Мн.: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2005 (совм. с Веремейчик Л.А.).

Літаратура:
1. Леонид Степанович Герасимович (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. аграрных навук. 2009, №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі