Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Гніламёдаў У.В.

Акадэмік ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір Васільевіч

Уладзімір Васільевіч Гніламедаў (н.26.12. 1937), в. Кругель Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.), літаратуразнавец, крытык і пісьменнік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; чл-кар. з 1994), доктар філалагічных навук (1987), прафесар (1991).

Закончыў Брэсцкі дзяржаўны педінстытут (1959). У 1962-1969 гг. аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1969 -1976 гг. інструктар аддзела культуры, загадчык сектара мастацкай літаратуры ЦК КПБ. З 1976 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1977 г. адначасова загадчык аддзела, з 1998 г. дырэктар, з 2006 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Даследаванні ў галіне гісторыі, тэорыі і метадалогіі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі. Цэнтральнае месца ў работах займае беларуская літаратура 20 ст. як адна з важнейшых форм нацыянальнай духоўна-эстэтычнай свядомасці. Даследаваў дыялектычную сувязь агульных заканамернасцей развіцця літаратуры з дынамікай індывідуальных ідэйна-мастацкіх росшукаў у творчасці Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, І.Мележа, А.Куляшова, П.Броўкі, М.Танка, П.Панчанкі і інш. Раскрыў сацыяльныя, духоўныя і біяграфічныя фактары, якія аказваюць рашаючы ўплыў на фарміраванне асобы пісьменніка, станаўленне яго мастацкага свету, рост майстэрства. Аўтар раманаў “Уліс з Прускі” (2006), “Расія” (2007), “Вяртанне” (2008).

Літаратурная прэмія ім. У. Калесніка 1996 за кнігу "Янка Купала: Новы погляд" (1995). Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2005).

Аўтар звыш 300 літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў, 11 манаграфій.

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2009), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Традыцыі і наватарства: Манаграфія. Мн.: Мастацкая літаратура, 1972.
2. Сучасная беларуская паэзiя: Творчая iндывiдуальнасць i лiтаратурны працэс. Мн.: Навука і тэхніка, 1983.
3. Класікі і сучаснікі: Зборнік літаратуразнаўчых артыкулаў. Мн.: Мастацкая літаратура, 1984.
4. Ад даўнiны да сучаснасцi: Нарыс пра беларускую паэзію. Мн.: Мастацкая літаратура, 2001.
5. Янка Купала: Жыццё i творчасць. Мн.: Беларуская навука, 2002.
6. Уліс з Прускі: Раман. Мн.: Мастацкая літаратура, 2006.
7. Расія: Раман. Мінск, 2007.
8. Вяртанне: Раман. Мн.: Мастацкая літаратура, 2008.

Літаратура:
1. Беларускiя пiсьменнiкi: Бiябiблiяграфiчны слоўнiк. Т.2. Мн., 1993.
2. Яскевіч А.А. Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў (Да 60-годдзя з дня нараджэння) // Весці АН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1997, №4.
3. Дзенісюк Н.В. Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2008, №1.
4. Уладзімір Гніламёдаў. Заставацца сабой... (Серыя "Асоба і час"). Мн.: Четыре четверти, 2012.
5. Гарадніцкі Я.А. Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2013, №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі