Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Ганчарэнка А.М.

Акадэмік ГАНЧАРЭНКА Андрэй Маркавіч

Андрэй Маркавіч Ганчарэнка (н. 02.01.1933, в. Вярсонка Крупскага р-на Мінскай вобл.), фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984; чл-кар. з 1972), доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1974). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1956). З 1959 г. працуе ў Інстытуце фізікі АН Беларусі, з 1970 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце – кіраўнік Магілёўскага аддзялення інстытута, адначасова з 1982 г. загадчык лабараторыі. У 1987-1997 гг. галоўны вучоны сакратар АН Беларусі, адначасова ў 1991-2004 гг. дырэктар Аддзела аптычных праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2004 г. загадчык лабараторыі, з 2008 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Работы па фізічнай і інтэгральнай оптыцы, квантавай электроніцы. Даследаваў уласцівасці кругавых аптычных восей паглынаючых крышталёў і крышталічных пласцінак, паверхняў паказчыкаў праламлення і каэфіцыентаў паглынання. Распрацаваў тэорыю анізатропных дыэлектрычных хваляводаў і святлаводаў, выявіў уплыў анізатрапіі на тыпы хваляў, лакалізацыю энергіі і крытычныя частоты хваляводаў, дэтальна вывучыў ізатропныя і крышталічныя планарныя хваляводы інтэгральнай оптыкі, затуханне і ўзмацненне святла ў тонкаплёначных хваляводах, разгледзеў хваляводныя ўласцівасці неаднародных тонкаплёначных слаёў і вызначыў характарыстыкі ўласных мод неаднароднага святлавода. Пабудаваў тэорыю распаўсюджвання гаўсавых эліптычных пучкоў у лінзападобных анізатропных і актыўных асяроддзях.

Аўтар звыш 250 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій.

Дзяржаўная прэмія БССР 1984 г. за цыкл работ “Планарныя аптычныя хваляводы”.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981), медалём.

Асноўныя працы:
1. Введение в интегральную оптику. Мн.: Наука и техника, 1975 (совм. с В.П. Редько).
2. Гауссовы пучки света. Мн.: Наука и техника, 1977.; 2 изд. М.: УРСС, 2005.
3. Основы теории оптических волноводов. Мн.: Наука и техника, 1983 (совм. с В.А. Карпенко); 2 изд. М.: УРСС, 2004.
4. Интегральная оптика. Мн.: Знание, 1982.

Літаратура:
1. Андрей Маркович Гончаренко (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. 2003. №1.
2. Андрей Маркович Гончаренко (К 75-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. 2008. №1.
3. Андрей Маркович Гончаренко (К 80-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. 2012. №4.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі