Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Гардзіенка А.І.

Акадэмік ГАРДЗІЕНКА Анатолій Іларыёнавіч

Анатолій Іларыёнавіч Гардзіенка (н. 18.21.1941, в. Локці Ніжне-Омскага р-на Омскай вобл., Расія), вучоны ў галіне тэхналогіі матэрыялаў. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; чл.-кар. з 1996), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1991).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1964). З 1965 г. інжынер, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, з 1990 г. намеснік дырэктара, з 2002 г. дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя даследаванні ў галіне тэорыі і тэхналогіі хуткаснай тэрмічнай апрацоўкі металічных матэрыялаў, металафізікі хуткапрацякаючых працэсаў. Распрацаваў тэорыю фазавых і структурных пераўтварэнняў у тытанавых сплавах для ўмоў хуткага і звышхуткага нагрэву, растлумачыў фізічную прыроду працэсаў структурнай перакрышталізацыі, рэкрышталізацыі і распаду метастабільных фаз, распрацаваў канцэпцыю фарміравання гетэрагенных структурных станаў у сплавах пры ўздзеянні інтэнсіўных патокаў энергіі. Навуковыя распрацоўкі з’явіліся асновай для стварэння новых тэхналогій і аўтаматызаванага абсталявання для паверхневага і аб’ёмнага тэрмаўмацавання паўфабрыкатаў і вырабаў з дысперсійна-цвярдзеючых сплаваў, а таксама металічных матэрыялаў, якія працуюць у экстрэмальных умовах.

Аўтар каля 230 навуковых прац, у т.л. 10 манаграфій і кніжных выданняў, 49 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія БССР 1988 г. за стварэнне тэхналогіі і абсталявання для атрымання бранявых гетэрагенных матэрыялаў і арганізацыю іх буйнасерыйнай вытворчасці для сродкаў індывідуальнай абароны. Прэмія Сібірскага аддзялення РАН і НАН Беларусі імя акадэміка В.А.Капцюга 2006 г. за серыю работ “Тэарэтычнае і эксперыментальнае даследаванне, распрацоўка тэхналогій мадыфікацыі матэрыялаў і атрымання злучэнняў з выкарыстаннем канцэнтраваных патокаў энергіі”. Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі, Малдовы 2001 г. за работу “Вывучэнне механізма і кінетыкі фазавых і структурных пераўтварэнняў у нераўнавесных умовах і распрацоўка персектыўных тэхналогій умацавання сталей і сплаваў”.

Асноўныя працы:
1. Структурные и фазовые превращения в титановых сплавах при быстром нагреве. Мн.: Наука и техника, 1983 (совм. с А.А.Шипко).
2. Синергетические аспекты физико-химических методов обработки. Мн.; Полоцк: ФТИ, ПГУ, 2000 (в соавт.).
3. Высокоэнергетическая обработка функциональных и конструкционных материалов. Мн.: Беларуская навука, 2005 (совм. с А.В.Алифановым, А.Г.Ульяшиным).
4. Электронно-лучевая обработка материалов. Мн.: Беларуская навука, 2006 (в соавт.).
5. Обработка изделий машиностроения с применением индукционного нагрева. Мн.: Беларуская навука, 2009 (в соавт.).
6. Актуальные проблемы прочности. Витебск: ВГТУ, 2010 (в соавт.).

Літаратура:
1. Анатолий Илларионович Гордиенко (К 60-летию со дня рождения) // Весцi АН Беларусi. Серыя фiзiка-тэхнiчных навук. 2002. №1.
2. Анатолий Илларионович Гордиенко (К 70-летию со дня рождения) // Весцi АН Беларусi. Серыя фiзiка-тэхнiчных навук. 2011. №4.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі