Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Прэзідэнты НАН Беларусі з 1928 года

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты НАНБ з 1928 года

Гораў К.В.

4-ты прэзідэнт НАН Беларусі
ГОРАЎ Канстанцін Васільевіч


Канстанцін Васільевіч Гораў (25.09. 1904, в. Лінева Борскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія – 26.07.1988), вучоны ў галіне металазнаўства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1938). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1968). Закончыў Маскоўскі інстытут каляровых металаў і золата (1930). У 1933 – 1938 гг. асістэнт, дацэнт Інстытута каляровых металаў і золата. У 1938 – 1947 гг. прэзідэнт АН БССР, у 1947 – 1949 гг. дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР, у 1947 г. акадэмік-сакратар АН БССР, у 1950 -1973 гг. загадчык лабараторыі Фізіка-тэхнічнага інстытута. У 1969 – 1973 гг. віцэ-прэзідэнт АН БССР, у 1974 – 1976 гг. в.а. акадэміка-сакратара Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР. У 1976 – 1988 гг. старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР. У 1938 – 1948 гг. член ЦК КПБ. У 1938 -1947 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Работы па вывучэнні фазавых і структурных пераўтварэнняў і ўстанаўленні сувязі паміж структурай і ўласцівасцямі металаў і сплаваў. Вывучыў уплыў легіравальных элементаў і мадыфікаваных дабавак на працэс крышталізацыі і ўласцівасці высокатрывалага чыгуну з шарападобным графітам, уплыў алюмінію, тытану, малібдэну, вальфраму і ванадыю на фазавы састаў, структуру і ўласцівасці гарачатрывалых сплаваў на жалезнай і нікелевай асновах.

Аўтар больш чым 130 навуковых прац.

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1979), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1939, 1971), Дружбы народаў (1974), медалямі. Дзяржаўная прэмія БССР 1978 г. за даследаванне, распрацоўку і ўкараненне новага тэхналагічнага працэсу вытворчасці высакаякаснага алюмініевага ліцця з выкарыстаннем у шыхце другасных сплаваў.

Асноўныя працы:
1. Влияние характера структуры некоторых сплавов алюминия на их свойства при высокой температуре (совм. с П.А.Пархутиком) // Легкие сплавы. М., 1958.
2. Кинетика и механизм разупрочнения некоторых стареющих сплавов (совм. с Р.Л.Тофпенец) // Кинетика и механизм кристаллизации. Мн., 1973.
3. Антикоррозионные диффузионные покрытия. Мн.: Наука и техника, 1981 (совм. с Л.Г.Ворошниным).

Літаратура:
1. Структура и свойства металлов и сплавов. Мн.: Наука и техника, 1974.
2. Весцi АН БССР. Серыя фiзiка-тэхнiчных навук. 1984. №3.
3. Токарев Н.В. Академик К.В. Горев // Наука и инновации. 2004, №11.
4. Академик Горев Константин Васильевич: 100 лет со дня рождения. Мн.: Физ.-техн. ин-т НАН Беларуси, 2004.

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты НАНБ з 1928 года / Да пачатку старонкі