Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Прэзідэнты НАН Беларусі з 1928 года

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты НАНБ з 1928 года

Горын П.В.

2-гі прэзідэнт НАН Беларусі
ГОРЫН (КАЛЯДА) Павел Восіпавіч


Павел Восіпавіч Горын (сапр. Каляда; 15.01.1900, г. Бяроза Брэсцкай вобл. - 25.04.1938), гісторык, дзяржаўны дзеяч. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1931), доктар гістарычных навук (1934).

Скончыў Камуністычны універсітэт імя Я.М.Свярдлова (1921) і Інстытут чырвонай прафесуры (1925). У 1927-1930 гг. супрацоўнік, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Камуністычнай акадэміі, адначасова намеснік рэдактара часопіса "Пралетарская рэвалюцыя". У 1931-1936 гг. прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук, адначасова дырэктар Інстытута гісторыі Беларускай Акадэміі навук. З 1936 г. намеснік старшыні Вучонага камітэта пры ЦВК СССР, загадчык кафедры гісторыі СССР Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. У 1931-1936 гг. член ЦВК і Прэзідыума ЦВК БССР. В 1937 г. арыштаваны, у 1938 г. прысуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1955 г.

Асноўныя працы па гісторыі Саветаў у рэвалюцыі 1905-1907 гг. і Кастрычніцкай рэвалюцыі. Рэдактар Збору твораў У.І.Леніна на беларускай мове.

Аўтар больш за 20 навуковых прац.

Асноўныя працы:
1. Пролетариат в 1917 г. в борьбе за власть. М.; Л.: Госиздат, 1927.
2. Таблицы по истории ВКП(б) и революционного движения в России: Синхронология событий с 1898 по 1917 гг. 3-е изд. М.; Л.: Госиздат, 1929.
3. М.Н.Пакроўскі - бальшавік-гісторык. Мінск, 1933.
4. Нарысы па гісторыі Саветаў рабочых дэпутатаў у 1905 годзе. Мн.: Выд-ва Бел. акад. навук, 1934.

Літаратура:
1. Возвращенные имена. Мн.: Наука и техника, 1992.
2. Падлужны А.І., Сташкевіч М.С., Токараў М.У. Павел Восіпавіч Горын (Да 100-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2000. №1.
3. Президент Академии наук академик П.О. Горин. Мн., 2001.
4. Larry E. Holmes. Gorin, Pavel Osipovich // The Modern Encyclopedia of Russian and Soviet History. Vol.13. Academic International Press, 1977.

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты НАНБ з 1928 года / Да пачатку старонкі