Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

С.І.Грыб.

Акадэмік ГРЫБ Станіслаў Іванавіч

Станіслаў Іванавіч Грыб (н. 06.08.1944, в.Савічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.), вучоны ў галіне раслінаводства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994-2002), замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2001) і Украінскай акадэміі аграрных навук (2001), доктар сельскагаспадарчых навук (1988), прафесар (1998).

Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1966). З 1970 г. загадчык лабараторыі Ганусаўскай вопытна-селекцыйнай станцыі па цукровых бураках, з 1973 г. намеснік кіраўніка Заходняга селекцэнтра па збожжавых, зернебабовых і крупяных культурах, з 1978 г. кіраўнік Заходняга селекцэнтра, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Беларускага НДІ земляробства і кармоў, адначасова з 1980 г. загадчык аддзела, з 1990 г. загадчык лабараторыі гэтага інстытута. У 1995-1997 гг. віцэ-прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, у 1997-2002 гг. акадэмік-сакратар аддзялення земляробства ААН РБ. З 2002 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута земляробства і селекцыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя працы ў галіне селекцыі насенняводства і тэхналогіі вырошчвання збожжавых культур. Распрацаваў і рэалізаваў на практыцы інтэнсіўныя сарты збожжавых культур з патэнцыяльнай ураджайнасцю 8-10 т/га, прапанаваў метады стварэння генетычнай разнастайнасці і ідэнтыфікацыі генатыпаў, якія спалучаюць высокую прадуктыўнасць з талерантнасцю да біятычных і абіятычных фактараў асяроддзя, добрай якасцю прадукцыі. Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць сістэмы адаптаваных, рэсурсазберагальных сартоў ячменю, аўса, трыцікале, яравой пшаніцы.

Аўтар звыш 400 навуковых прац, у т.л. 9 манаграфій, 7 вынаходстваў, 38 аўтарскіх пасведчанняў на сарты раслін, раяніраваных у Беларусі, з каторых 14 уключаны ў рэестр замежных краін.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1994 г. за цыкл прац “Распрацоўка метадаў і вынікі селекцыі высокапрадуктыўных, рэсурсаэканомных сартоў яравога ячменю і азімага жыта”.

Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” (1986), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Ячменному полю - интенсивные сорта. Мн.: Ураджай, 1992.
2. Посевной и посадочный материал сельскохозяйственных культур. Кн. 1-2. Берлин: TRANSFORM, 2001 (в соавт.).
3. Семеноводство. Мн.: Бестпринт, 2004 (в соавт.).

Літаратура:
1. К 60-летию со дня рождения академика Национальной академии наук Беларуси Станислава Ивановича Гриба // Весці НАН Беларусі. Сер. аграрн. навук. 2004. №3.
2. Станислав Иванович Гриб (К 65-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. аграрн. навук. 2009. №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі