Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Івашкевіч А.А.

Акадэмік ІВАШКЕВІЧ Алег Анатольевіч

Алег Анатольевіч Івашкевіч (н. 19.08.1954, г. Белая Царква, Украіна), хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009, чл.-кар. з 2004), доктар хімічных навук (1998).

Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1976). З 1993 г. у НДІ фізіка-хімічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1997 г. дырэктар, адначасова загадчык лабараторыі хіміі кандэнсаваных асяроддзяў гэтага інстытута. З 2009 г. прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Даследаванні ў галіне фізічнай хіміі і прыкладной квантавай хіміі. Вывучыў кінетыку і механізм тэрмічнага раскладання тэтразолу і шэрагу яго вытворных, а таксама шырокага круга полівінілтэтразолаў з заменнікамі разнастайнай прыроды ў цыкле. Выявіў уплыў структурных фактараў (ізамерыя кольчата-ланцуговага і протатропнага тыпу, асаблівасці будовы палімернай матрыцы, наяўнасць сістэмы вадародных сувязей) у тэрмапераўтварэннях даследаваных злучэнняў, а таксама станы і прыроды заменніка ў цыкле і умоў правядзення працэсу на механізм тэрмолізу палімераў. Гэта дазволіла сфармуляваць прынцыпы рэгулявання саставу кандэнсаваных і газападобных прадуктаў іх раскладання і ацаніць перспектывы практычнага выкарыстання вытворных тэтразолу ў якасці кампанентаў гаручых і тэрмічна дэструктуемых сістэм разнастайнага прызначэння. Распрацаваў простыя і эфектыўныя метады і тэхналогіі сінтэзу шэрагу тэтразолутрымальных палімераў шляхам палімераналагічных пераўтварэнняў поліакрыланітрылу, на аснове якіх арганізавана іх прамысловая вытворчасць. На базе выкананых даследаванняў распрацавана новае пакаленне кампанентаў кампазіцый для энергетычных устройстваў, выкарыстоўваемых у спецыяльнай тэхніцы. Выявіў і даследаваў новы від гарэння, які атрымаў назву вадкаполымнага гарэння. З выкарыстаннем квантава-хімічных разлікаў ідэнтыфікаваў структуру і даследаваў некаторыя ўласцівасці малых кластараў серабра і медзі.

Аўтар звыш 370 навуковых прац, у т.л. 39 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы, вучэбнага дапаможніка.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2012 г.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2009).

Асноўныя працы:
1. A New type of Self-Organization in Combustion // Nature. 1986. Vol.323 (in coauth.).
2. DFT Study of Electronic Structure and Geometry of Anionic Silver Clusters // J. of Molecular Structure: Theochem. 2003. Vol.664-665 (with V.E.Matulis, V.S.Gurin).
3. Металлопроизводные тетразолов // Успехи химии. 2006. Т.75, №6 (совм с П.Н.Гапоником, С.В.Войтеховичем).

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі