Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Ізобаў М.А.

Акадэмік ІЗОБАЎ Мікалай Аляксеевіч

Мікалай Аляксеевіч Ізобаў (н. 23.01.1940, в. Красыні Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.), матэматык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994, чл.-кар. з 1980), доктар фізіка-матэматычных навук (1979), прафесар (1990).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1965). У 1967-1969 гг. навуковы супрацоўнік Белдзяржуніверсітэта. У 1969-1980 гг. намеснік галоўнага рэдактара ўсесаюзнага часопіса “Дыферэнцыяльныя ўраўненні”. У 1980-1986 гг. старшы навуковы супрацоўнік, у 1986-1993 гг. загадчык лабараторыі, з 1993 г. загадчык аддзела Інстытута матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1995-1999 гг. загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта.

Даследаванні па звычайных дыферэнцыяльных ураўненнях, у прыватнасці, па тэорыі характарыстычных паказчыкаў Ляпунова і тэорыі ўстойлівасці, лінейных сістэмах Конці-Копеля, ураўненнях Эмдэна-Фаўлера і лінейных сістэмах Пфафа. Атрыманы крытэрый устойлівасці паказчыкаў Ляпунова лінейных сістэм, вырашаны прыватная і ў некрытычным выпадку агульная задачы Ляпунова аб экспаненцыйнай устойлівасці па лінейным набліжэнні, уведзены паняцці, вывучаны ўласцівасці і прапанаваны алгарытмы вылічэння экспаненцыйных, цэнтральных вышэйшага парадку, мінімальных і сігма-паказчыкаў лінейных дыферэнцыяльных сістэм, якія належаць да асноўных аб’ектаў даследавання сучаснай тэорыі паказчыкаў; у метадзе замарожвання даказана дасягнутасць яго асноўнай ацэнкі, устаноўлены прынцыповыя адрозненні і агульныя метрычныя ўласцівасці ў будове мностваў ніжніх Перона і характарыстычных Ляпунова паказчыкаў лінейных сістэм і іх лебегавых мностваў. Даказана звужаемасць мностваў Конці-Копеля з узрастаннем параметра і атрыманы крытэрыі іх адкрытасці, а таксама левых і правых гранічных мностваў. Цалкам даследавана экспаненцыйная ўстойлівасць і няўстойлівасць нелінейных дыферэнцыйных сістэм з лінейнымі набліжэннямі Конці-Копеля. У цыкле работ па класічных ураўненнях Эмдэна-Фаўлера дадзена дастаткова поўнае даследаванне іх хуткарастучых неабмежаваных і знікаючых кнезераўскіх рашэнняў. Вывучана будова характарыстычных і ніжніх характарыстычных мностваў лінейных сістэм Пфафа.

Аўтар звыш 200 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2000 г. за цыкл прац “Даследаванне асімптатычных уласцівасцей дыферэнцыяльных і дыскрэтных сістэм”.

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2000).

Асноўныя працы:
1. Линейные системы обыкновенных дифференциальных уравнений // Математический анализ. Итоги науки и техники. 1974. Т.12.
2. О задаче Конти для пересечений множеств линейных систем // Дифференциальные уравнения. 1990. Т.26, №8.
3. Исследования в Беларуси по теории характеристических показателей Ляпунова и ее приложениям // Там же. 1993. Т.29, №12.
4. Введение в теорию показателей Ляпунова. Мн.: БГУ, 2006.

Літаратура:
1. Николай Алексеевич Изобов (К 60-летию со дня рождения) // Дифференциальные уравнения. 2000. Т.36, №1. С.3-11.
2. Николай Алексеевич Изобов (К 60-летию со дня рождения) // Труды Института математики НАН Беларуси. 2000. Т.4. С.3-14.
3. Николай Алексеевич Изобов (К 60-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Сер. фiз.-мат. навук. 2000. №1. C.133-134.
4. Николай Алексеевич Изобов (К 70-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Сер. фiз.-мат. навук. 2010. №1. C.122-123.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі