Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага

Капуцкі Ф.М. Акадэмік КАПУЦКІ Фёдар Мікалаевіч

Фёдар Мікалаевіч Капуцкі (н.10.01.1930, в.Селівонаўка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. - 24.12.2017), хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1989), доктар хімічных навук (1984), прафесар (1978). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1976).

Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1954). У 1956-1964 гг. асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт Белдзяржуніверсітэта, у 1964-1965 гг. намеснік старшыні Дзяржкамітэта Савета Міністраў БССР па каардынацыі навукова-даследчых работ, у 1965-1973 гг. дацэнт кафедры, загадчык кафедры, дэкан хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, у 1973-1985 гг. намеснік, першы намеснік Міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, адначасова загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта, в.а. дырэктара і загадчык лабараторыі НДІ фізіка-хімічных праблем, у 1989-1990 гг. першы прарэктар па вучэбнай рабоце, у 1990-1996 гг. рэктар Белдзяржуніверсітэта.

Навуковыя працы ў галіне структурнай і хімічнай мадыфікацыі цэлюлозы і яе вытворных. Растлумачыў уплыў арганічных растваральнікаў разнастайнай прыроды на рэакцыйную здольнасць аксіду азоту і цэлюлозы, устанавіў уплыў амарфізацыі цэлюлозы і прапанаваў механізм выбіральнага акіслення цэлюлозы аксідам азоту і яе прамога растварэння ў сумесях аксіду азоту з электронна-донарнымі растваральнікамі. Растворы цэлюлозы ў новых растваральніках аказаліся прыдатнымі для фарміравання плёнак, мембран, сінтэзу вытворных цэлюлозы. Выдзелены і даследаваны лабільныя вытворныя цэлюлозы, якія вызначаюцца высокай рэакцыйнай здольнасцю, дазваляюць рэгуляваць структурны стан палімера і атрымліваць на яго аснове практычна важныя матэрыялы. Тэрмаакісляльным пераўтварэннем цэлюлоізных матэрыялаў, мадыфікаваных неарганічнымі злучэннямі, сінтэзаваны высокадысперсныя неарганічныя аксіды, керамічныя валокны, ферыты, звышправодныя валокны. Вынікі шматгадовых даследаванняў па механізму акіслення цэлюлозы аксідам азоту, уплыву разнастайных фактараў на гэты працэс, фізіка-хімічных і сарбцыйных уласцівасцях атрыманых вытворных дазволілі распрацаваць і засвоіць арыгінальную тэхналогію вытворчасці акісленай цэлюлозы і шэрагу эфектыўных пралангіраванага дзеяння лекавых прэпаратаў на яе аснове, якім уласціва кроваспыняльная, антымікробная, проталітычная, імунастымулюючая, кардыятропная і іншыя функцыі, а таксама эфектыўны энтэрасарбент у выглядзе тыксатропнага гідрагеля. Адпрацаваны найлепшыя варыянты для арганізацыі ў Беларусі вытворчасці ўласных цэлюлозных паўфабрыкатаў на базе сельскагаспадарчай сыравіны (саломы аднагадовых раслін і інш.).

Аўтар звыш 600 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій, 2 падручнікаў, каля 200 вынаходстваў.

Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” (1980), медалём Францыска Скарыны (1996), медалём.

Асноўныя працы:
1. Лекарственные препараты на основе производных целлюлозы. Мн.: Университетское, 1989 (совм. с Т.Л. Юркштович).
2. Физическая химия. Мн.: Высшая школа, 1981 (совм. с С.А. Судариковым).
3. Катионный олигомер пиперилена: синтез, свойства и применение. Мн.: Універсітэцкае, 1997 (совм. с В.П. Мардыкиным).

Літаратура:
1. Лиштван И.И., Лесникович А.И., Комаров В.С. и др. Капуцкий Федор Николаевич (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2000, №1.
2. Лесникович А.И., Лахвич Ф.А., Агабеков В.Е. и др. Федор Николаевич Капуцкий (К 75-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2005, №1.
3. Федор Николаевич Капуцкий // Вестник БГУ. Сер. 2. 2005. №1.
4. Патыко Д. Все химики - "от Капуцкого" // Республика. 5 января 2010 г. №1 (4913).
5. Н.П. Крутъко, С.К. Рахманов, Ф.А. Лахвич и др. Федор Николаевич Капуцкий (К 80-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2010, №1.

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага / Да пачатку старонкі