Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Казак М.С.

Акадэмік КАЗАК Мікалай Станіслававіч

Мікалай Станіслававіч Казак (29.10.1945, в. Дзешчанка Уздзенскага р-на Мінскай вобл.), фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; чл.-кар. з 2000), доктар фізіка-матэматычных навук (1993).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1966). У 1966-1976 гг. старшы інжынер, старшы інжынер-канструктар, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР, у 1976-1977 гг. загадчык кафедры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1977-1988 гг. малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, з 1988 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1998 г. дырэктар Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі. Адначасова з 2002 г. акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі. З 2004 г. галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, загадчык Міжнароднай навуковай лабараторыі аптычнай дыягностыкі Фраўнгофера-Сцяпанава. У 2008-2012 гг. дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе.

Навуковыя працы па крышталяоптыцы, крышталяакустыцы і нелінейнай оптыцы. Выканаў даследаванні нелінейнага пераўтварэння выпраменьвання лазераў у разнастайных крышталях і геаметрыях эксперымента з улікам рэальных параметраў лазернага выпраменьвання. Стварыў шэраг высокаэфектыўных нелінейна-аптычных пераўтваральнікаў частаты і іншых параметраў выпраменьвання лазераў разнастайных тыпаў. Атрымаў магутнае плаўна перабудоўваемае УФ выпраменьванне пераўтварэннем частаты лазераў на фарбавальніках, прадказаў нелінейна-аптычны эфект генерацыі пераменнага электрычнага поля. Рэалізаваў метад “нелінейнага люстэрка” для кіравання спектральнымі, часавымі і прасторавымі параметрамі выпраменьвання складаных лазерных сістэм. Распрацаваў нелінейна-аптычныя метады вымярэння параметраў лазернага выпраменьвання і рэчыва ў УФ і ІК дыяпазонах, метад пасіўнай абсарбцыйнай спектраскапіі, схемы ІК спектрометраў з высокай спектральнай яркасцю на аснове ўнутрырэзанатарнай апканверсіі, спосабы кіравання ультрагукавымі пучкамі. Вывучыў распаўсюджванне светлавых і ультрагукавых хваль паблізу асобых напрамкаў у крышталі і стварыў спосабы кіравання прасторавымі параметрамі гэтых пучкоў. Даследаваў разнастайныя рэжымы нелінейна-аптычнага пераўтварэння частаты бясселевых светлавых пучкоў. Паказаў магчымасць нараджэння і анігіляцыі аптычных віхраў пры нелінейна-частотным пераўтварэнні гэтых пучкоў. Рэалізаваў метад фарміравання бясселевых пучкоў вышэйшых парадкаў з дыслакацыяй хвалевага фронту з выкарыстаннем двухвосевых крышталёў.

Аўтар звыш 320 навуковых прац, 41 вынаходства.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2000 г. за даследаванне нелінейна-аптычных з’яў і стварэнне на гэтай аснове новых высокаэфектыўных крыніц лазернага выпраменьвання. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978 г. за даследаванне працэсаў пераўтварэння лазернага выпраменьвання і распрацоўку на яго аснове крыніц магутнага кагерэнтнага святла з плаўнай перабудовай частаты ў бачным ультрафіялетавым і інфрачырвоным дыяпазонах.

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2002), ордэнам Пашаны (2012).

Асноўныя працы:
1. Генерация мощного излучения с перестройкой спектра в области 280-385 нм // Письма в ред. ЖЭТФ. 1972. Т.15, вып. 1 (в соавт.).
2. Воздействие электрического поля на фокусировку света в окрестности оптических кристаллов // Оптика и спектроскопия. 1997. Т.83, №3 (в соавт.).
3. Преобразование частоты бесселевых световых пучков нелинейными кристаллами // Квантовая электроника. 2000. Т.30, №9.

Літаратура:
1. Николай Станиславович Казак (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фізіка-матэм. навук. 2005. №4.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі