Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Хатылёва Л.У.

Акадэмік ХАТЫЛЁВА Любоў Уладзіміраўна

Любоў Уладзіміраўна Хатылёва (н.12.03.1928, г. Гомель), генетык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; чл.-кар. з 1972), доктар біялагічных навук (1967), прафесар (1969). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Ганаровы доктар Сібірскага аддзялення РАН (2003).

Закончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1948). З 1955 г. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біялогіі АН БССР, з 1963 г. – Аддзела генетыкі і цыталогіі АН БССР. З 1965 г. старшы навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара, з 1971 па 1994 г. дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР (з 1994 г. ганаровы дырэктар інстытута), адначасова ў 1992-1997 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук АН Беларусі, у 1997-2002 гг. саветнік Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2002 г. загадчык лабараторыі Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У цяперашні час галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі функцыянальнай генетыкі раслін гэтага інстытута.

Асноўныя працы прысвечаны праблеме гетэрозісу і прымяненню матэматычных метадаў аналізу камбінацыйнай здольнасці бацькоўскіх форм гетэрозісных гібрыдаў. Правяла даследаванні эфекту гетерозісу пры розных тыпах дзеяння генаў і распрацавала метады ацэнкі камбінацыйнай здольнасці сельскагаспадарчых раслін. Ініцыятар генетычных даследаванняў па анеуплаідыі пшаніц і новай збожжавай культуры – трыцікале. Адзін з аўтараў высокапрадуктыўнага сорту трыцікале “Няміга”, суаўтар чатырох гібрыдаў тамату і пяці сартоў перцу салодкага.

Дзяржаўная прэмія БССР 1984 г. за цыкл прац “Генетыка гетэрозісу і шляхі яго выкарыстання ў селекцыі раслін”. Прэмія НАН Беларусі 1999 г. за цыкл работ “Распрацоўка прынцыпаў і метадаў экалагічнай селекцыі раслін”. Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В.А.Капцюга 2007 за серыю работ “Рэарганізацыя ядзернага і цытаплазматычнага геномаў пры стварэнні новых формаў злакаў метадамі біятэхналогіі”.

Аўтар звыш 500 навуковых прац, у т.л. 28 манаграфій, 18 аўтарскіх пасведчанняў на сарты і вынаходствы, 8 патэнтаў.

Узнагароджана ордэнамі Леніна (1986), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Францыска Скарыны (1998), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Селекция гибридной кукурузы. Мн.: Наука и техника, 1965.
2. Взаимодействие генотипа и среды: (Методы оценки). Мн.: Наука и техника, 1982 (совм. с Л.А.Тарутиной).
3. Генотип и среда в селекции растений. Мн.: Наука и техника, 1989 (совм. с А.В.Кильчевским).
4. Взаимодействие генов при гетерозисе. Мн.: Наука и техника, 1990 (совм. с Л.А.Тарутиной).
5. Экологическая генетика растений. Мн.: Тэхналогія, 1997 (совм. с А.В.Кильчевским).

Літаратура:
1. Биологи: Биографический справочник. Киев, 1984.
2. Сушчэня Л.М., Лабанок А.Г., Картэль М.А. Любоў Уладзіміраўна Хатылёва (Да юбілею) // Весцi НАН Беларусi. Сер. біялаг. навук. 1998. №1.
3. Волотовский И.Д., Картель Н.А., Гордей И.А. и др. Любовь Владимировна Хотылева (К юбилею) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 2003. №1.
4. Сущеня Л.М., Волотовский И.Д., Картель Н.А. и др. Любовь Владимировна Хотылева (К юбилею) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 2008. №2.
5. Биобиблиография ученых Беларуси: Академик Любовь Владимирович Хотылева. Минск, 2008.
6. Любовь Владимировна Хотылева (К юбилею) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 2013. №2.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі