Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Абламейко С.В. Акадэмік ХРУСТАЛЁЎ Барыс Міхайлавіч

Барыс Міхайлавіч Хрусталёў (н. 21.07.1947, г. Гомель), вучоны ў галіне машынабудавання. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. з 2004), доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (1991). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995).

Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1970). З 1976 г. у Беларускім політэхнічным інстытуце: асістэнт, у 1983-1988 гг. загадчык кафедры, у 1987-1997 гг. прарэктар па вучэбнай рабоце. У 1997-2000 гг. першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь. 2000-2017 гг. рэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У 2004-2008 гг. намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях.

Навуковыя працы ў галіне тэорыі аэрадынамікі дысперсных патокаў, метадалогіі праектавання апаратаў і сістэм, якія дазваляюць выкарыстоўваць рэсурсазберагальныя тэхналогіі ачысткі вентыляцыйных выкідаў, метадаў праектавання і разліку сушыльных сістэм, стварэнне неабходнага мікраклімату для жыццядзейнасці чалавека і неабходных параметраў для забеспячэння якаснага правядзення тэхналагічнага працэсу на прадпрыемствах машынабудаўнічай, будаўнічай і іншых галін. Пад яго навуковым кіраўніцтвам створаны высокапрадукцыйныя аўтаматызаваныя сістэмы пнеўматранспарту матэрыялаў, машын і апараты для ачысткі тэхналагічных выкідаў, рэсурсазберагальныя экалагічна чыстыя тэхналогіі ў машынабудаванні і будаўніцтве.

Аўтар больш за 150 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій, 3 падручнікаў, 10 вынаходстваў.

Асноўныя працы:
1. Пневматический транспорт сыпучих материалов. Мн., 1984 (в соавт.).
2. Вентиляция. Мн., 1997 (совм. с Пилюшенко В.П.).
3. Пневматический транспорт. Мн., 1998 (совм. с Кисловым Н.В.).
4. Теплоснабжение, вентиляция и охрана воздушного бассейна. Мн., 2003 (в соавт.).
5. Техническая термодинамика. В 2 ч. Мн., 2004 (в соавт.).
6. Теплоснабжение и вентиляция. 3-е изд. М., 2008 (в соавт.).

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі