Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Кавалёў М.А.

Акадэмік КАВАЛЁЎ Мікалай Андрэевіч

Мікалай Андрэевіч Кавалёў (н. 01.06.1937, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага р-на, Магілёўскай вобл.), вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994-2002), доктар ветэрынарных навук (1977), прафесар (1979).

Закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1959). У 1959-1961 гг. ветурач Клімавіцкай райветлячэбніцы Магілёўскай вобл., галоўны ветурач саўгаса “Высокаўскі” гэтага ж раёна. З 1964 г. малодшы навуковы супрацоўнік, з 1966 г. старшы навуковы супрацоўнік, з 1968 г. загадчык аддзела, з 1988 г. дырэктар Беларускага НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М. Вышалескага, з 1999 г. загадчык лабараторыі. З 2002 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя даследаванні прысвечаны эпізааталогіі патагенезу, распрацоўцы і ўдасканальванню сродкаў і спосабаў дыягностыкі, лячэнню і прафілактыцы інфекцыйных, галоўным чынам вірусных захворванняў жывёл. Вывучыў шэраг пытанняў эпізааталогіі патагенезу і распрацаваў прыжыццёвыя і пасмяротныя метады дыягностыкі, а таксама монавакцыны супраць бешанства, парагрыпу-3 (ПГ-3), інфекцыйнага рынатрахеіту (ІРТ) буйной рагатай жывёлы, ротавіруснай хваробы свіней, чумы платаядных; полівалентныя вакцыны супраць пастэрэлёзу, колібактэрыёзу, адэнавіруснай і ротавіруснай хваробы цялят і парасят; пастэрэлёзу, хламідозу і адэнавіруснай хваробы буйной рагатай жывёлы, сываратачныя прэпараты супраць названых хвароб. Распрацаваў больш за 35 біяпрэпаратаў і метадаў дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных захворванняў жывёл.

Аўтар 360 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій, 19 вынаходстваў і патэнтаў.

Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” (1971), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Новые методы диагностики зоонозных инфекций. Мн.: Ураджай, 1982 (в соавт.).
2. Профилактика инфекционных болезней животных. Мн.: Ураджай, 1988 (в соавт.).
3. Бешенство животных. Мн.: Ураджай, 1990 (в соавт.).

Літаратура:
1. Николай Андреевич Ковалёв (К 70-летию со дня рождения)// Весці НАН Беларусі. Сер. аграрных навук. 2007. №2.
2. Николай Андреевич Ковалёв (К 75-летию со дня рождения)// Весці НАН Беларусі. Сер. аграрных навук. 2012. №3.
3. Ковалев Николай Андреевич. Минск, 2008.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі