Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі



Акадэмік КРУЦЬКО Мікалай Паўлавіч

Мікалай Паўлавіч Круцько (н. 20.05.1949, в. Ляскавічы Кастрычніцкага р-на Гомельскай вобл.), вучоны ў галіне фізічнай і калоіднай хіміі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. з 1994), доктар хімічных навук (1991), прафесар (2003).

Закончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1971). У 1971-1981 гг. інжынер, старшы інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР. У 1981-1993 гг. старшы навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара, з 1993 г. па цяперашні час дырэктар Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 2004-2010 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі, адначасова з 2008 г. генеральны дырэктар ДНПА “Хімічныя прадукты і тэхналогіі”.

Узначальвае навуковую школу па калоіднай хіміі і фізіка-хімічнай механіцы. Ім развіты ўяўленні аб сувязным, флакуліруючым і гідрафабізіруючым дзеянні нафтавых, палімерных і павярхоўна-актыўных мадыфікатараў у дысперсіі соляў і мінералаў, устаноўлены механізм іх уздзеяння на фарміраванне кандэнсацыйна-крышталізацыйнай структуры полікрышталёў шчолачных галагенідаў. Вынікі даследавання ляглі ў аснову распрацоўкі новых тэхналогій вытворчасці і прымянення мінеральных угнаенняў на ААТ "Беларуськалій”.

Даследаваў кінэтыку і механізм каталітычнага распаду вуглевадародаў, прапанаваў новыя эфектыўныя каталітычныя сістэмы, якія павышаюць выхад нізкамалекулярных алефінаў у працэсе піролізу вуглевадароднай сыравіны. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны навуковыя асновы атрымання катыённых бітумных эмульсій, што забяспечыла шырокае ўкараненне ў Беларусі энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці і прымянення новых матэрыялаў для рамонту і ўтрымання дарог.

Аўтар звыш 380 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 87 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія БССР 1990 г. за распрацоўку і ўкараненне тэхналогіі вытворчасці калійных угнаенняў з палепшанымі фізічнымі і аграхімічнымі ўласцівасцямі. Удастоены звання Заслужаны дзеяч навукі (2014).

Узнагароджаны Ордэнам Пашаны (2004).

Асноўныя працы:
1. О природе каталитического действия окиси индия в реакциях пиролиза углеводородов // Доклады АН СССР. 1979. Т.246, №1 (совм. c Ю.Г.Егиазаровым, Я.М.Паушкиным).
2. Влияние ПАВ и углеводородов на структурообразование дисперсий хлорида калия // Доклады АН Беларуси. 1993. №6.
3. Композиционные материалы на основе волокон с двойными дифосфатами аммония-кобальта, аммония-магния // J. Material Science. 1996. Vol.31. P. 6241-6245 (совм. с Т.М.Ульяновой).
4. Повышение качества дорожных покрытий / Химия в интересах устойчивого развития. Новосибирск: Изд. СО РАН, 2005. Т.13. С. 767-778 (совм. c О.Н.Опанасенко, А.В.Мининым).
5. Образование наночастиц при синтезе наноструктурных волокон и порошков тугоплавких оксидов // Int. J. Nanotechnology. 2006. Vol.3, No.1. P. 47-56 (совм. c Т.М.Ульяновой).
6. Полимерные комплексы в водных и солевых средах. Мн.: Беларуская навука, 2010 (совм. c Е.В.Воробьевой).
7. Воробьева Е.В., Крутько Н.П. Полимерные комплексы в водных и солевых средах. – Минск: Беларус.навука, 2010. – 175 с.
8. Крутько Н.П.,Шевчук В.В., Прушак В.Я., Щерба В.Я. Регулирование коллоидно-химических свойств солевых минеральных дисперсий при получении гранулированных калийных удобрений. – Минск: Технология, 2010. – 239 с.
9. Опанасенко О.Н., Крутько Н.П. Свойства и применение битумных дисперсий и битумно-эмульсионных материалов. – Минск: Беларус.навука, 2014. – 207 с.

Літаратура:
1. Веремейчик О. Совершенству предела нет // Вестник Белнефтехима. 2007, №2.
2. Рахманов С.К., Агабеков В.Е., Капуцкий Ф.Н. и др. Николай Павлович Крутько (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2009, №2.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі