Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Прэзідэнты НАН Беларусі з 1928 года

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты НАНБ з 1928 года

Купрэвіч В.Ф.

7-ы прэзідэнт НАН Беларусі
КУПРЭВІЧ Васілій Феафілавіч


Васілій Феафілавіч Купрэвіч (24.01.1897, в. Кленнікі Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. – 17.03.1969), батанік, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук (1952), член-карэспандэнт АН СССР (1953), доктар біялагічных навук (1942), прафесар (1950). Герой Сацыялістычнай Працы (1969). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967). Удзельнік Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.

Закончыў Інстытут павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі ў Маскве (1931). У 1934 – 1938 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біялагічных навук АН БССР, у 1938 – 1949 гг. загадчык лабараторыі, у 1949 – 1952 гг. дырэктар Батанічнага інстытута АН СССР. У 1952 – 1969 гг. прэзідэнт Акадэміі навук БССР, адначасова з 1953 г. загадчык аддзела Інстытута біялогіі АН БССР, з 1958 г. кіраўнік Аддзела фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслін АН БССР. У 1954 – 1969 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, у 1951 – 1955 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Галоўны рэдактар часопісаў “Даклады АН БССР” (1952-1969), “Мікалогія і фітапаталогія” (1967-1969) і “Батанічнага часопіса” (1959-1966).

Работы па фізіялогіі хворай расліны, сістэматыцы грыбоў, глебавай энзімалогіі. Выявіў пазаклетачнае выдзяленне ферментаў у аблігатных паразітах і высунуў гіпотэзу аб прагрэсіўным скарачэнні і спецыялізацыі ферментнага апарату паразітных грыбоў у працэсе іх эвалюцыі. Упершыню даказаў, што расліны могуць засвойваць для фотасінтэзу вуглекіслату, якая пападае ў карнявую сістэму разам з вадой з глебы. Адкрыў пазаклетачныя ферменты, якія выдзяляюцца кончыкамі каранёў вышэйшых раслін, і гэтым даказаў магчымасць гетэратрофнага жыўлення вышэйшых раслін у прыродных умовах. Абгрунтаваў магчымасць выкарыстання актыўнасці глебавых ферментаў як паказчыка біялагічнай актыўнасці глебы. Паклаў пачатак новаму напрамку ў вывучэнні глебы – глебавай энзімалогіі.

Апублікаваў больш за 100 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1967, 1969), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1957), Знак Пашаны (1953), медалямі. Яго імем названы Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі.

Асноўныя працы:
1. Научные труды. Т. 1-4. Мн.: Наука и техника, 1971-1974.
2. Физиология больного растения в связи с общими вопросами паразитизма. М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1947.
3. Почвенная энзимология. Мн.: Наука и техника, 1966 (совм. с Т.А. Щербаковой).

Літаратура:
1. Лiпскi Ул. Урокi Купрэвiча: Дакументальная аповесць. Мн., 1987.
2. Весцi АН БССР. Серыя бiялагiчных навук. 1987, № 3.
3. Академик В.Ф. Купревич: Материалы юбил. сессии НАН Беларуси, посвященной 100-летию со дня рождения. Мн.: Беларуская навука, 1997.
4. Токарев Н.В. Академик В.Ф. Купревич // Наука и инновации. 2004, №10.

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты НАНБ з 1928 года / Да пачатку старонкі