Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Лабуноў У.А.

Акадэмік ЛАБУНОЎ Уладзімір Архіпавіч

Уладзімір Архіпавіч Лабуноў (н. 16. 03.1939, г. Орша Віцебскай вобл.), вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986; чл.-кар. з 1980), доктар тэхнічных навук (1975), прафесар (1977). Заслужаны вынаходнік БССР (1978).

Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1961). З 1966 г. у Мінскім радыётэхнічным інстытуце, з 1975 г. загадчык кафедры, адначасова ў 1987-1989 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АН БССР, у 1987-1992 гг. член Прэзідыума АН БССР. У 1989-1991 гг. член Вярхоўнага Савета СССР. У 1990-1994 гг. член Калегіі МЗС Рэспублікі Беларусь. У 1994-2001 гг. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Бельгіі, Нідэрландах, Люксембургу; Пастаянны прадстаўнік у Еўрапейскім Саюзе і НАТА. У 2002-2009 гг. член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У цяперашні час галоўны навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Даследаваў фізіка-хімічныя працэсы, звязаныя з узаемадзеяннем электралітаў, нізкатэмпературнай плазмы, іонных пучкоў і аптычнага выпраменьвання з паверхняй цвёрдага цела; пабудаваў фізічныя мадэлі базавых тэхналагічных, электрахімічных, іонных і фатонных працэсаў стварэння паўправадніковых і гібрыдных інтэгральных мікрасхем і на іх аснове распрацаваў сістэму скразнога аўтаматызаванага праектавання. Распрацаваў высокаэфектыўныя базавыя электрахімічныя працэсы вытворчасці элементаў паўправадніковых і гібрыдных інтэгральных мікрасхем; іонна-плазменныя, іонна-прамянёвыя, імпульсныя лямпавыя, лазерныя фотахімічныя тэхналагічныя працэсы індывідуальнай апрацоўкі паўправадніковых пласцін, а таксама абсталяванне з мікрапрацэсарным упраўленнем для ажыццяўлення гэтых працэсаў.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1992 г. за стварэнне і прамысловую рэалізацыю высокаэфектыўнай сістэмнай тэхналогіі масавай вытворчасці звышвялікіх інтэгральных схем. Першая прэмія Прэзідыума АН СССР 1978 г. за лепшыя фундаментальныя распрацоўкі ў галіне мікраэлектронікі.

Аўтар звыш 200 навуковых прац, у т.л. манаграфіі і 14 брашур, 460 вынаходстваў.

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1986) і Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Окисление металлов и полупроводников в низкотемпературной кислородной плазме (совм. с В.П. Пархутиком) // Обзоры по электронной технике. Серия Микроэлектроника. 1978. Вып. 1.
2. Современные системы ионной имплантации (совм. с Н.И. Даниловичем) // Зарубежная электронная техника. 1982. №3.
3. Формирование силицидов импульсной термообработкой пленочных структур (в соавт.) // Там же. 1985. №8.

Літаратура:
1. Владимир Архипович Лабунов (К 60-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Серыя фiзiка-матэматычных навук. 1999. №2.
2. Владимир Архипович Лабунов (К 65-летию со дня рождения) // Электроника инфо. 2004. №3.
3. Владимир Архипович Лабунов (К 70-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Сер. фiзiка-матэм. навук. 2009. №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі