Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Лахвіч Ф.А.

Акадэмік ЛАХВІЧ Фёдар Адамавіч

Фёдар Адамавіч Лахвіч (н. 12.04.1945, в. Грабава Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.), хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; чл.-кар. з 1994), доктар хімічных навук (1987), прафесар (1991).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1967). У 1967-1971 гг. стажор-даследчык, аспірант Інстытута арганічнай хіміі імя Н.Д.Зялінскага АН СССР. У 1971-1974 гг. малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, у 1974-1989 гг. загадчык лабараторыі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, з 1989 г. загадчык лабараторыі. У 1997-2002 гг. галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2000 г. адначасова в.а. дырэктара, з 2002 г. дырэктар Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, у 2002-2004 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі. З 2005 г. дырэктар Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова з 2008 г. генеральны дырэктар ДНВА “Хімічны сінтэз і біятэхналогія”.

Навуковыя працы ў галіне хіміі прыродных біялагічна актыўных злучэнняў і іх аналагаў. Распрацаваў арыгінальныя метады сінтэзу нізкамалекулярных біярэгулятараў раду стэроідаў, простагландынаў і роднасных ім прыродных цыклапентаноідаў (дыкраненонаў, жасманоідаў), некаторых антыбіётыкаў. Сярод сінтэзаваных злучэнняў у выніку фармакалагічных даследаванняў выяўлены рэчывы з высокай імунамадулюючай, супрацьпухліннай, антыагрэгацыйнай, радыепратэктарнай і радыесенсібілізуючай актыўнасцю, якія з’яўляюцца перспектыўнымі для стварэння на іх аснове эфектыўных лекавых сродкаў і знаходзяцца на розных стадыях укаранення ў медыцынскую практыку. Праводзіць работы па стварэнні экалагічна бяспечных хіміка-біялагічных сродкаў абароны раслін новых пакаленняў на аснове прыродных фітагармонаў – брассінастэроідаў, ферамонаў (кайрамонаў) і абарончых рэчываў насякомых, а таксама іх аналагаў, імітуючых дзеянне прыродных біярэгулятараў або іх антаганістаў, якія выступаюць у іх якасці; па агульных пытаннях арганічнай хіміі і тонкага арганічнага сінтэзу, у прыватнасці, па хіміі b-дыкарбанільных злучэнняў азот- і кіслародутрымальных гетэрацыклаў; метадалогіі поўнага сінтэзу прыродных злучэнняў на аснове сінтоннага падыходу.

Аўтар звыш 500 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфій, 90 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1996 г. за цыкл прац “Сінтэз, даследаванне і прымяненне брассінастэроідаў – новага класу гармонаў раслін”. Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В.А.Капцюга за цыкл прац “Даследаванне ў галіне сінтэзу нізкамалекулярных біярэгулятараў” і значны ўклад у развіццё навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва вучоных Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН (2002). Прэмія Міжнароднай акадэмічнай выдавецкай кампаніі “Навука/Інтэрперыёдыка” (2002).

Узнагароджаны Ордэнам Пашаны (2009), медалём Францыска Скарыны (1998).

Асноўныя працы:
1. Алкилпростаноиды: синтез и биологическая активность (совм. с В.А.Козинцом) // Итоги науки и техники. ВИНТИ. Серия органическая химия. 1991. Т. 21.
2. Брассиностероиды. Мн.: Наука и техника, 1993 (совм. с В.А.Хрипачем, В.Н.Жабинским).
3. Нетипичные трансформации 2-изоксазолинов (совм. с Е.В.Королевой) // Успехи химии. 1997. Т.66.
4. Биорегуляторы: лечебные и диагностические препараты: Химические средства защиты растений // Наука - народному хозяйству. Мн., 2002.

Литература:
1. Лесникович А.И., Крутько Н.П., Агабеков В.Е. и др. Федор Адамович Лахвич (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2005, №2.
2. Федор Адамович Лахвич (К 65-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2010, №2.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі