Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Гістарычная даведка

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Гістарычная даведка

С.М.Ліпатаў

Акадэмік ЛІПАТАЎ Сяргей Міхайлавіч

Сяргей Міхайлавіч Ліпатаў (11.10.1899, в. Глухаўка Серпухаўскага р-на Маскоўскай вобл. - 08.01.1961), фізікахімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1940), доктар хімічных навук (1936), прафесар (1934).

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт (1923). У 1924-1927 гг. працаваў у 1-й хімічнай лабараторыі Маскоўскай паркаленабіўной фабрыкі, з 1927 г. загадваў навуковай часткай цэнтральнай лабараторыі Іванава-Вазнясенскага тэкстыльнага трэста, адначасова выкладаў у Іванава-Вазнясенскім політэхнічным інстытуце. З 1929 г. загадчык лабараторыі Фізіка-хімічнага інстытута імя Л.Я. Карпава, у 1932-1937 гг. прафесар, загадчык кафедры Маскоўскага інстытута лёгкай прамысловасці, з 1938 г. загадчык лабараторыі Калоідна-электрахімічнага інстытута АН СССР, адначасова начальнік навукова-праграмнага аддзела Прэзідыума АН СССР. У 1940-1944 гг. віцэ-прэзідэнт АН БССР і загадчык лабараторыі Інстытута хіміі АН БССР. У 1944-1959 гг. загадчык кафедры Маскоўскага тэкстыльнага інстытута, у 1959-1960 гг. загадчык лабараторыі Інстытута хіміі АН БССР.

Асноўныя працы ў галіне калоіднай хіміі і высокамалекулярных злучэнняў. Распрацаваў агульную тэорыю сінерэзісу (прэмія імя Д.І. Мендзялеева АН СССР), вакуумны спосаб фарбавання, схему атрымання віскозы, спосаб атрымання спірту з крухмала- і целюлозазмяшчаючай сыравіны, якія ўкаранёны ў прамысловасць.

Аўтар звыш 150 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій.

Узнагароджаны медалём.

Асноўныя працы:
1. Проблемы учения о лиофильных коллоидах. Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1941.
2. Высокополимерные соединения. Ташкент: Изд-во Акад. наук БССР, 1943.
3. Физико-химия коллоидов. М.; Л.: Госхимиздат, 1948.

Літаратура:
1. Биографический словарь деятелей естествознания и техники. Кн.1. М., 1958.
2. С.М. Ліпатаў // Весцi АН БССР. Серыя фiзiка-тэхнiчных навук. 1961. №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Гістарычная даведка / Да пачатку старонкі