Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Лабанок А.Г.

Акадэмік ЛАБАНОК Анатолій Георгіевіч

Анатолій Георгіевіч Лабанок (н. 18.06.1938, Мінск), мікрабіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; чл.-кар. з 1984), доктар біялагічных навук (1978), прафесар (1983). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998).

Закончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1961). З 1967 г. малодшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Аддзела мікрабіялогіі АН БССР, у 1973 – 1975 гг. загадчык Аддзела мікрабіялогіі АН БССР. У 1975-2004 гг. дырэктар Інстытута мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2005 г. загадчык лабараторыі гэтага інстытута. У 1997-2002 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Асноўныя працы звязаны з даследаваннем пазаклетачных мікробных ферментаў, фізіялогіі і біяхіміі мікробнага антаганізму, дэградацыі ксенабіётыкаў. Ім растлумачаны механізм рэгуляцыі ўтварэння мікробных дэпалімераз пры адсутнасці ў асяроддзі спецыфічнага індуктара. Вывучаны поліферментныя сістэмы мікраарганізмаў з малекулярна-функцыянальнай гетэрагеннасцю і сінергічным эфектам дзеяння. Распрацаваны біятэхналогіі атрымання ферментных прэпаратаў для прамысловасці, сельскай гаспадаркі і медыцыны. Ініцыяваў развіццё перспектыўных для рэспублікі навуковых напрамкаў у галіне мікробных біятэхналогій, у т.л. стварэння біялагічных сродкаў абароны раслін, экалогіі мікраарганізмаў і аховы акаляючага асяроддзя, а таксама стварэнне Беларускай калекцыі непатагенных мікраарганізмаў са статусам міжнароднага дэпазітарыя.

Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2000 г. за работу “Падрыхтоўка і апублікаванне Каталогаў Украінскай і Беларускай (Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі) калекцый культур мікраарганізмаў”.

Узнагароджаны Сярэбраным медалём ЮНЕСКА (1993).

Аўтар 400 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 65 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Асноўныя працы:
1. Микробный синтез на основе целлюлозы: белок и другие ценные продукты. Мн.: Наука и техника, 1988 (совм. с В.Г. Бабицкой, Ж.Н. Боглановской).
2. Selection of a mutant strain of Lipomyces kononenkoae with dextranase synthesis resistant to catabolite repression // World J. Microbiol. Biotechnol. 1993.
3. Utilization of halogenated benzoats, phenols and benzoates by Rhodococcus rhodochorus strain GM 14 // Appl. and Enviromental Microbiology. 1995.
4. Screening of Glucose isomerase-producing microorganisms // World J. Microbiol. Biotechnol. 1998.
5. Effect of Aromatic compounds on Cellular Fatty Acid composition of Rodococcus opacus // Appl. and Enviromental Microbiol. 1999.
6. Rhizospheral strain Bacillus subtilis 12A and its effect on pathogenic agents of vegetable crops// Bull. Polish Academy of Sciences. Ser. Biol. 2002.
7. Interaction between soil Microorganisms: Bacteria, Actinomycetes and Entomopathogenic Fungi of the genera Beauveria and Paecilomyces // Polish J. оf Ecology. 2003.

Літаратура:
1. Анатолий Георгиевич Лобанок (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 1998, №2.
2. Анатолий Георгиевич Лобанок (К 65-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 2003, №2.
3. Анатолий Георгиевич Лобанок (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 2008, №3.
4. To the 70th anniversary of Academician Anatolii Georgievich Lobanok // Applied Biochemistry and Microbiology. 2008. Vol.44, No.4.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі