Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Логінаў У.Ф.

Акадэмік ЛОГІНАЎ Уладзімір Фёдаравіч

Уладзімір Фёдаравіч Логінаў (н. 08.03.1940), в. Зеляноўка Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.), вучоны ў галіне геаграфіі і геаэкалогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; чл.-кар. з 1994), доктар геаграфічных навук (1982), прафесар (1989).

Закончыў Ленінградскае вышэйшае інжынернае марское вучылішча імя С.В.Макарава (1963). У 1969-1973 гг. старшы навуковы супрацоўнік Сібірскага інстытута зямнога магнетызму, іонасферы і распаўсюджвання радыёхваль Сібірскага аддзялення АН СССР. З 1973 г. загадчык лабараторыі Усесаюзнага НДІ гідраметэаралагічнай інфармацыі – Сусветнага цэнтра даных, з 1977 г. загадчык лабараторыі Галоўнай геафізічнай абсерваторыі імя А.І. Ваяйкова, з 1985 г. навуковы супрацоўнік Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі ААН (Жэнева). У 1987-1990 гг. загадчык лабараторыі Галоўнай геафізічнай абсерваторыі імя А.І. Ваяйкова. З 1990 г. намеснік дырэктара па навуковай працы, у 1997-2008 гг. дырэктар Інстытута праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова загадчык лабараторыі гэтага інстытута. З 2008 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1995-2002 гг. загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 2006 г. загадчык кафедры Міжнароднага экалагічнага ўніверсітэта імя А.Д.Сахарава.

Навуковыя працы ў галіне дыягназу і прагнозу змянення клімату. Устанавіў прасторава-часавыя заканамернасці змянення клімату і экстрэмальных кліматычных з’яў (засух, паводак) пад уплывам натуральных і антрапагенных фактараў. Прапанаваў найбольш поўныя ацэнкі ўплыву аэразолей вулканічнага і антрапагеннага паходжання на сонечную радыяцыю і клімат, распрацаваў сцэнарыі змянення клімату Беларусі і ацаніў іх вынікі ў разнастайных сферах гаспадарчай дзейнасці. Кіраваў стварэннем сістэмы інфармавання дзяржаўных органаў і насельніцтва аб стане прыроднага асяроддзя Беларусі і яго змяненнях.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2002 г. за цыкл работ па дыягностыцы стану прыроднага асяроддзя на аснове аэракасмічных, лідарных, наземных і хіміка-аналітычных метадаў і сродкаў: даследаванні, распрацоўкі, укараненні. Прэмія НАН Беларусі 1997 і 2007 гг.

Аўтар 420 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфій, брашур, даведнікаў, вучэбных дапаможнікаў.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2009).

Асноўныя працы:
1. Вулканические извержения и климат. Л.: Гидрометеоиздат, 1984.
2. Короткопериодные циклические изменения в нижней атмосфере и гелиогеофизические процессы. М.: Гидрометеоиздат, 1986 (совм. с Б.Г.Шерстюковым).
3. Колебания климата за последнее тысячелетие. Л.: Гидрометеоиздат, 1988 (в соавт.).
4. Причины и следствия климатических изменений. Мн.: Навука i тэхнiка, 1992.
5. Климат Беларуси. Мн.: Институт геологических наук АН Беларуси, 1996 (в соавт.).
6. Природная среда Беларуси. Мн.: НОООО "БИП-С", 2002 (в соавт.).
7. Изменения климата Беларуси и их последствия. Мн.: Тонпик, 2003 (в соавт.).
8. Глобальные и региональные изменения климата: Причины и следствия. Мн.: ТетраСистемс, 2008.

Літаратура:
1. Лис Л.С., Калинин М.Ю. В.Ф. Логинов -- К 60-летию со дня рождения // Природные ресурсы. 2000, №1.
2. Академик Владимир Федорович Логинов. Биобиблиография ученых Беларуси. Мн.: Белорусская наука, 2010.
3. Владимир Федорович Логинов (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2010, №2.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі