Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Лыч Г.М.

Акадэмік ЛЫЧ Генадзій Міхайлавіч

Генадзій Міхайлавіч Лыч (н.25.02.1935, в. Магільнае Уздзенскага р-на Мінскай вобл.), вучоны ў галіне эканомікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; чл-кар. з 1986), доктар эканамічных навук (1973), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980).

Закончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1958). У 1958-1961 гг. малодшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела Брэсцкай абласной дзяржаўнай сельскагаспадарчай доследнай станцыі Мінлесгаса БССР (г. Пружаны). У 1964-1967 гг. старшы навуковы супрацоўнік БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці Мінсельгаса БССР. У 1967-1977 гг. загадчык аддзела БелНДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі Мінводгаса СССР. У 1977-1988 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі Дзяржаграпрама БССР. З 1988 г. дырэктар, адначасова да 1992 г. загадчык аддзела Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1992-1997 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1998 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2007 г. прафесар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Навуковыя працы прысвечаны праблемам павышэння эканамічнай эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу і ўсёй народнай гаспадаркі краіны. Вывучаў пытанні эканамічнай эфектыўнасці капітальных укладанняў у сельскую гаспадарку, у т.л. у меліярацыю зямель, удасканальвання механізма гаспадарання АПК. Даследуе праблемы эканамічнага суверэнітэту, міждзяржаўнай эканамічнай інтэграцыі, міжнародных эканамічных адносін і адаптацыі эканомікі Рэспублікі Беларусь да глабалізацыі гаспадарчых сувязей, пераходнай эканомікі, а таксама сацыяльна-эканамічныя праблемы экалагічнай бяспекі і ўстойлівасці чалавечага развіцця. Многія вынікі навуковых даследаванняў маюць практычнае прымяненне.

Аўтар звыш 300 навуковых прац, у т.л. 16 манаграфій.

Узнагароджаны медалём.

Асноўныя працы:
1. Экономическая эффективность сельскохозяйственного производства. Мн.: Ураджай, 1988.
2. Экономическая эффективность использования производственных ресурсов. Мн.: Ураджай, 1990.
3. Чернобыльская катастрофа: социально-экономические проблемы и пути их решения. Мн.: Право и экономика, 1999 (в соавт.).
4. Рыночное формирование экономики Беларуси: итоги и перспективы. Мн., 2000.
5. Трагедыя беларускага сялянства. Мн.: Выд-ва Мінскага ін-та кіравання, 2003.

Літаратура:
1. Бусько В.М., Пацеева З.Р. Генадзій Міхайлавіч Лыч (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2005. №1.
2. Мядзведзеў В.Ф. Генадзій Міхайлавіч Лыч (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2010. №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі