Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Гістарычная даведка

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Гістарычная даведка

Я.Ю.Лёсік

Акадэмік ЛЁСІК Язэп Юр'евіч

Язэп Юр'евіч Лёсік (18.11.1883, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. - 01.04.1940), мовазнаўца, пісьменнік, палітычны дзеяч. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1928).

Скончыў Ноўгарад-Северскае гарадское вучылішча (1902). У 1911 г. арыштаваны і асуджаны на пажыццёвае пасяленне ў Сібіры (адбываў у г. Кірэнск Іркуцкай губерні, потым у Бодайбо), дзе прабыў да 1917 г. З 1917 г. у Мінску. У 1917-1918 гг. рэдактар газеты "Вольная Беларусь", у 1920 г. - газеты "Беларусь". У 1918 г. уваходзіў у склад Рады міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1921 г. выкладаў ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1922 г. у Інстытуце беларускай культуры, з 1927 г. дырэктар Інстытута навуковай мовы. З 1929 г. у Беларускай акадэміі навук. У 1930 г. арыштаваны і прыгавораны да 5 гадоў высылкі ў Саратаўскую вобласць, пазбаўлены звання акадэміка. У 1938 г. зноў арыштаваны і прыгавораны да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Рэабілітаваны па першаму прысуду ў 1988 г., па другім - у 1958 г. Адноўлены ў званні акадэміка ў 1990 г.

Аўтар падручнікаў па беларускай мове для школ і педагагічных тэхнікумаў, артыкулаў па пытаннях беларускага мовазнаўства.

Асноўныя працы:
1. Практычная граматыка беларускае мовы. Мн., 1921.
2. Беларуская мова: Пачатковая граматыка. Мн., 1924.
3. Беларуская мова: Правапiс. Мн., 1924.
4. Сiнтаксiс беларускае мовы. Мн., 1925.
5. Граматыка беларускае мовы: Фанетыка. Мн., 1926.
6. Граматыка беларускае мовы: Марфалогiя. Мн., 1927.
7. Аўтаномiя Беларусi. 2 выд. Мн., 1990.
8. Творы. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.

Літаратура:
1. Возвращенные имена. Мн.: Наука и техника, 1992.
2. Беларускiя пiсьменнiкi: Бiябiблiяграфiчны слоўнiк. Т.4. Мн., 1994.
3. Будзько I.У. Язэп Юр'евіч Лёсік (Да 120-годдзя з дня нараджэння) // Беларуская лінгвістыка. 2004. Вып.54.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Гістарычная даведка / Да пачатку старонкі