Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Махнач А.А.

Акадэмік МАХНАЧ Анатолій Аляксандравіч

Анатолій Аляксандравіч Махнач (н.13.07.1951, Масква), геолаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; чл.-кар. з 1994), доктар геолага-мінералагічных навук (1990), прафесар (2001).

Закончыў Гомельскі дзяржуніверсітэт (1973). У 1973-1991 гг. інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік, з 1991 г. загадчык лабараторыі, у 1994-1998 гг. намеснік дырэктара Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1998 г. дырэктар Інстытута геахіміі і геафізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2008 г. галоўны навуковы супрацоўнік РУП “Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут”.

Развіў літагідрагеахімічны напрамак у тэорыі літагенезу, распрацаваў гідрагеалагічную канцэпцыю катагенезу асадкавых парод, даў усебаковае апісанне пераўтварэнняў поліфацыяльных адкладанняў у гідрагеахімічным асяроддзі, звязаным з эвапарытамі, паглыбіў уяўленні пра паводзіны стабільных ізатопаў вугляроду, кіслароду і серы ў працэсе галагенезу. Вывучае геалагічную будову тэрыторыі Беларусі: ахарактарызаваў катагенетычныя змены міжсолевых і падсолевых адкладанняў дэвона, карбанатныя і крэмневыя канкрэцыі дэвонскай і мелавай тоўшчаў, заклаў асновы вывучэння геахіміі стабільных ізатопаў у рэгіёне, удзельнічаў у рашэнні пытанняў, звязаных з праблемай асваення ёдабромных расолаў, пошукамі і разведкай нафты, рэдкіх і расеяных элементаў.

Аўтар каля 200 навуковых прац, у т.л. 14 манаграфій.

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980 г. за цыкл прац “Літагенез і гідрагеахімія дэвонскіх адкладанняў Прыпяцкага нафтаноснага басейна (у сувязі з пошукамі радовішчаў нафты і ацэнкай перспектыў народнагаспадарчага выкарыстання ёда-бромных расолаў)”. Прэмія НАН Беларусі 1993 г. за манаграфію “Катагенез і падземныя воды”.

Асноўныя працы:
1. Постседиментационные изменения межсолевых девонских отложений Припятского прогиба. Мн.: Наука и техника, 1980.
2. Катагенез и подземные воды. Мн.: Наука и техника, 1989.
3. Изотопы углерода и кислорода в девонских карбонатных образованиях Беларуси. Мн.: Ин-т геол. наук АН Беларуси, 1994 (в соавт.).
4. Стадиальный анализ литогенеза. Мн.: БГУ, 2000.
5. Введение в геологию Беларуси. Мн.: Ин-т геол. наук НАН Беларуси, 2004.
6. Постседиментационные изменения отложений платформенного чехла Беларуси. Мн.: Беларуская навука, 2007 (в соавт.).

Литература:

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі