Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Маруковіч Я.І.

Акадэмік МАРУКОВІЧ Яўгеній Ігнацьевіч

Яўгеній Ігнацьевіч Маруковіч (н. 22.08.1946, в. Смальяны Аршанскага р-на Віцебскай вобл.), вучоны ў галіне тэхналогіі металаў. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. з 2000), доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1994). Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (1992).

Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1969). З 1969 г. тэхнолаг, майстар Мінскага завода абагравальнага абсталявання, інжынер па тэхніцы бяспекі, інжынер-будаўнік, старшы інжынер дзяржаўнага тэхнічнага нагляду упраўлення сельскай гаспадаркі Уздзенскага р-на Мінскай вобл., прараб лінейна-будаўнічага мантажнага ўчастка Уздзенскага раённага аб’яднання “Сельгастэхніка”. З 1971 г. старшы інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Магілёўскага аддзялення Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР. З 1996 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1998 г. дырэктар Інстытута тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2002-2004 гг. член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 2006-2009 гг. член Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя працы ў галіне матэрыялазнаўства, машынабудавання, металургіі, працэсаў ліцця. Распрацаваў тэорыю крышталізацыі і зацвердзявання адлівак пры бесперапынным ліцці і атрыманні зносастойкіх адлівак, устанавіў заканамернасці комплекснага ўплыву цеплавых, кінетычных, гідрадынамічных і металургічных працэсаў. Вывучыў асаблівасці механізма фарміравання структуры і ўласцівасцей літых вырабаў ва ўмовах накіраванага зацвердзявання і рэгулюемага цеплаадводу ў графітавых, металічных і камбінаваных ахалоджваемых формах. Распрацаваў і ўкараніў на заводах Беларусі, СНД і далёкага замежжа шэраг новых матэрыялаў і тэхналагічных працэсаў атрымання загатовак з чорных і каляровых сплаваў для аўта-, трактара-, станка-, суднабудавання, сельскагаспадарчага машынабудавання, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, што дазволіла ажыццявіць экспартныя пастаўкі высокаякаснай прадукцыі ў дзясяткі краін, прадаць тэхналогію і абсталяванне бесперапыннага ліцця ў Расію, Украіну, Літву, Рэспубліку Карэя, КНР, Індыю.

Аўтар звыш 700 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій, 290 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія БССР 1990 г. за даследаванне, распрацоўку і ўкараненне эфектыўных рэсурса- і матэрыялазберагальных экалагічна няшкодных тэхналагічных працэсаў атрымання высакаякасных адлівак ва ўмовах цэнтралізаванай вытворчасці. Прэмія НАН Беларусі 1999 г. за цыкл работ па тэарэтычных асновах фарміравання адлівак. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2010 г. за работу “Стварэнне і прамысловая рэалізацыя прынцыпова новага метаду бесперапынна-цыклічнага ліцця намарожваннем высоказносастойкіх дэталей тэхнікі”.

Узнагароджаны Ордэнам Пашаны (2008), медалём Францыска Скарыны (1999).

Асноўныя працы:
1. Износостойкие отливки. Мн.: Наука и техника, 1984 (совм. с М.И.Карпенко).
2. Состояние и проблемы процесса непрерывного литья // Литейное производство. 1990. №1.
3. Развитие физики и техники процессов литья // Литье и металлургия. 2001. №2.
4. Износостойкие сплавы. М.: Машиностроение, 2005 (совм. с М.И.Карпенко).
5. Визуально-оптическая дефектоскопия и размерный контроль в литейном производстве. Мн.: Белорусская наука, 2007 (в соавт.).

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі