Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Мацвееў А.В.

Акадэмік МАЦВЕЕЎ Аляксей Васільевіч

Аляксей Васільевіч Мацвееў (н.23.05.1938, Мінск), геолаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1991), доктар геолага-мінералагічных навук (1977), прафесар (1990). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1960). У 1960-1963 гг. геолаг, старшы інжынер, старшы геолаг Беларускага дзяржаўнага інстытута па праектаванні воднай гаспадаркі Беларусі, у 1964-1978 гг. аспірант, старшы інжынер, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, загадчык сектара БелНДГРІ (раней Інстытут геалагічных навук), у 1978-1980 гг. старшы навуковы супрацоўнік, з 1980 г. загадчык лабараторыі, у 1989-1993 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1993-1998 гг. дырэктар Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2008 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Даследаванні па праблемах ледніковага літа- і морфагенезу, дынамікі ледніковых покрываў, заканамернасцях фарміравання рэльефу і антрапагенавага чахла Беларусі, сучаснай геадынамікі, лакалізацыі залежаў карысных выкапняў.

Аўтар каля 400 навуковых прац, у т.л. 23 манаграфій і кніг.

Дзяржаўная прэмія БССР 1986 г. за распрацоўку і ўкараненне навуковых асноў геалогіі антрапагену і геамарфалогіі ў практыку геолагаразведачных работ Беларусі.

Узнагароджаны медалямі.

Асноўныя працы:
1. Ледниковая формация антропогена Белоруссии. Мн.: Наука и техника, 1977.
2. Рельеф Белоруссии. Мн.: Университетское, 1988 (совм. с Б.Н. Гурским, Р.И. Левицкой).
3. История формирования рельефа Белоруссии. Мн.: Навука i тэхнiка, 1990.
4. Линеаменты территории Беларуси. Мн., 2001 (совм. с Л.А. Нечипоренко).
5. Инженерная геология Беларуси. Витебск: Изд-во ВГУ им. П.М. Машерова, 2006 (в соавт.)

Літаратура:
1. Аляксей Васільевіч Мацвееў (Да 60-годдзя з дня нараджэння) // Літасфера. 1998. №8.
2. Матвеев Алексей Васильевич (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2008. №3.
3. Аляксей Васільевіч Мацвееў (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Літасфера. 2013. №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі