Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Мацюхін У.А.

Акадэмік МАЦЮХІН Уладзімір Аляксандравіч

Уладзімір Аляксандравіч Мацюхін (н.11.06.1931, с. Петрапаўлаўка Нікалаеўскай вобл., Украіна), фізіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук (1965), прафесар (1977).

Закончыў Ваенна-Марскі факультэт пры 1-ым Ленінградскім медыцынскім інстытуце (1953). У 1953-1979 гг. служыў на Ваенна-марскім флоце ўрачом часці, галоўным радыёлага-таксіколагам Ціхаакіянскага флоту, у 1966-1978 гг. член секцыі Абаронных праблем Прэзідыума АН СССР (г.Навасібірск). У 1978-1988 гг. дырэктар НДІ радыяцыйнай медыцыны Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, у 1994-2005 гг. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2005 г. прафесар Маскоўскай медыцынскай акадэміі імя І.М.Сечанава.

Навуковыя працы прысвечаны праблемам экалогіі, біёнікі, біярытмалогіі, радыяцыйнай медыцыны. Даследаваў фізіялогію здаровага чалавека пры пераездзе яго ва ўмовы мусоннага клімату Далёкага Усходу. Абгрунтаваў і сфармуляваў асноўныя палажэнні канцэпцыі дынамічнай рэгіянальнай (геаграфічнай) нормы фізіялагічных паказчыкаў. Распрацаваў фізіялогію і хронаэкалогію геаграфічных перамяшчэнняў, звязаных са зменай чалавекам прыродна-кліматычных і сацыяльна-вытворчых умоў. Ажыццявіў комплексныя даследаванні па эколага-фізіялагічных і эколага-радыяцыйных праблемах чалавека пасля Чарнобыльскай катастрофы. Распрацоўвае сістэмы жыццезабеспячэння пасля буйных радыяцыйных катастроф.

Аўтар звыш 240 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій.

Узнагароджаны Ордэнам Францыска Скарыны (2002), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Биоклиматология человека в условиях муссонов. Л.: Наука, 1971.
2. Биоэнергетика и физиология плавания рыб. Новосибирск: Наука, 1973.
3. Физиология перемещения и вахтовый труд. Новосибирск: Наука, 1986 (совм. с Кривощековым С.Г., Деминым Д.В. ).
4. Энергетика мышечной деятельности ныряющих млекопитающих. Новосибирск: Наука, 1988 (совм. с Нешумовой Т.В., Черепановой В.А.).
5. Экологическая физиология человека и восстановительная медицина. М.: Гэотар медицина, 1999 (совм. с Разумовым А.Н.).
6. Экологическая физиология и радиационный фактор. М.: Медицина, 2003 (совм. с Разумовым А.Н.).

Літаратура:
1. Владимир Александрович Матюхин (К 70-летию со дня рождения). // Весці НАН Беларусі. Сер. медыка-біялагічных навук. 2001. №1.
2. Владимир Александрович Матюхин (К 75-летию со дня рождения). // Весці НАН Беларусі. Сер. медыцынскіх навук. 2006. №4.
3. Владимир Александрович Матюхин (К 80-летию со дня рождения). // Весці НАН Беларусі. Сер. медыцынскіх навук. 2011. №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі