Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Міхайлаў А.А.

Акадэмік МІХАЙЛАЎ Анатолій Арсеньевіч

Анатолій Арсеньевіч Міхайлаў (н. 27.05. 1939, г. Заметчына Пензенскай вобл., Расія), філосаф. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; чл.-кар. з 1989), доктар філасофскіх навук (1986), прафесар (1988). Член Еўрапейскай Акадэміі навук і мастацтваў (Зальцбург, Аўстрыя, 1993).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1961). У 1966-1974 гг. выкладчык, дацэнт кафедры філасофіі Белдзяржуніверсітэта. У 1974-1980 гг. супрацоўнік Цэнтра сацыяльнага развіцця і гуманітарных спраў (Нью-Ёрк –Вена). У 1980-1987 гг. дацэнт, прафесар кафедры філасофіі, з 1987 г. загадчык кафедры гісторыі філасофіі і логікі Белдзяржуніверсітэта, з 1992 г. рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Навуковыя даследаванні ў галіне гісторыі філасофіі, сучаснай заходняй філасофіі і метадалогіі гуманітарных ведаў. Прааналізаваў радыкальныя пераўтварэнні, якія адбываліся ў філасофіі ХХ стагоддзя ў сувязі з узнікненнем і развіццём філасофіі жыцця, фенаменалогіі, экзістэнцыялізму, фундаментальнай анталогіі і герменеўтыкі.

Аўтар звыш 60 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій.

Узнагароджаны Камандорскім крыжам Ордэна “За заслугі перад Літвой”, медалём.

Асноўныя працы:
1. Martin Heidegger und seine "Kehre". Jena, 1966.
2. Современная философская герменевтика: Критический анализ. Мн.: Изд-во Университетское, 1984.
3. Историко-философские исследования. Мн.: Университетское, 1991.
4. Dasein-анализ в философии и психологии. Мн.: Изд-во Европ.гуманитар.ун-та, 2001 (в соавт.)

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі