Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Міхайлаў А.М.

Акадэмік МІХАЙЛАЎ Анатолій Мікалаевіч

Анатолій Мікалаевіч Міхайлаў (н. 03.11.1936, в. Індыкова, Віцебскага р-на), вучоны ў галіне медыцынскай рэнтгенарадыялогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; чл.-кар. з 1996), доктар медыцынскіх навук (1961). У 1971-1977 гг. дацэнт, з 1977 г. загадчык кафедры Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: распрацоўка новых тэхналогій рэнтгенадыягностыкі сардэчна-сасудзістай сістэмы і стрававальнага апарату. Правёў рэнтгеналагічныя і комплексныя даследаванні функцыянальнага стану страўнікава-кішачнага тракту ў эксперыменце на жывёлах і ў чалавека, якія дазволілі ўстанавіць асноўныя заканамернасці ў развіцці парушэнняў функцый стрававальнага апарату. Распрацаваў спосабы даследавання страўніка і ацэнкі яго функцыянальнага стану, вывучаны механізмы развіцця дыскінезій і прапанаваны шляхі іх лекавай карэкцыі. Распрацаваў камп’ютарныя дыягнастычныя сістэмы, сродкі медыцынскай візуалізацыі.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1992 г. за цыкл прац па праблемах сасудзістай паталогіі.

Аўтар звыш 500 навуковых прац, у т.л. 30 манаграфій, 36 вынаходстваў і патэнтаў.

Асноўныя працы:
1. Справочник по рентгенодиагностике. Мн.: Беларусь, 1980.
2. Рентгенодиагностика основных болезней тонкой кишки. Мн.: Беларусь, 1985.
3. Рентгеносемиотика и диагностика болезней человека. Мн.: Вышэйшая школа, 1989.
4. Лучевая диагностика в гастроэнтерологии. Мн.: Вышэйшая школа, 1994.
5. Руководство по медицинской визуализации. Мн.: Вышэйшая школа, 1996.
6. Средства и методы современной рентгенографии. Мн.: Беларуская навука, 2000.
7. Рентгенологическая энциклопедия. Мн.: Беларуская навука, 2004.
8. Энциклопедия технической рентгенологии. Мн.: БелМАПО, 2007.

Літаратура:
1. Анатолий Николаевич Михайлов (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. мед. навук. 2006. №4.
2. Анатолий Николаевич Михайлов (К 70-летию со дня рождения) // Медицинские новости. 2006. №9.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі