Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Мышкін М.К.

Акадэмік МЫШКІН Мікалай Канстанцінавіч

Мікалай Канстанцінавіч Мышкін (н.12.05.1948, г.Іванава, Расія), вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і трыбатэхнікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. з 2004), доктар тэхнічных навук (1985), прафесар (1991).

Закончыў Іванаўскі энергетычны інстытут імя У.І.Леніна (1971), аспірантуру Інстытута праблем механікі Акадэміі навук СССР (1976). З 1977 г. малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1987 г. галоўны навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела, з 2002 г. дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя В.А.Белага НАН Беларусі.

Асноўным напрамкам навуковай дзейнасці з’яўляецца аналіз тапаграфіі і механічных уласцівасцей паверхневых слаёў, механіка і электрафізіка кантакту цвёрдых цел, дыягностыка зношвання машын, навуковае прыборабудаванне для аналізу паверхневых слаёў і кантактных узаемаадносін на мікра- і нанаўзроўні. Распрацаваў новыя матэрыялы і змазкі для вузлоў трэння, прыборы для дыягностыкі зношвання машын, атамна-сілавыя мікраскопы, адгезіометры, трыбометры і мікратрыбометры.

Прэмія Ленінскага камсамола ў галіне навукі і тэхнікі 1982 г. Прэмія Акадэміі навук Беларусі за лепшую навуковую працу 1993 г. Прэмія Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі 2004 г. Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2011 г.

Аўтар звыш 200 работ, у тым ліку 12 манаграфій, больш за 50 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, у т.л. больш за 20 замежных.

Асноўныя працы:
1. Физико-химическая механика избирательного переноса при трении. М.: Наука, 1979 (в соавт.).
2. Акустические и электрические методы в триботехнике. Мн.: Наука и техника, 1987 (перевод: N.Y.: Allerton Press, 1988) (в соавт.).
3. Структура и методы формирования износостойких поверхностных слоев. М.: Машиностроение, 1991 (в соавт.).
4. Магнитные жидкости в машиностроении. М.: Машиностроение, 1993 (в соавт.).
5. Introduction to Tribology. Seoul: CMG Publishers, 1997 (в соавт.).
6. Трибодиагностика машин. Мн.: Белорусская наука, 2005 (совм. с Марковой Л.В.).
7. Трение, смазка, износ. М.: Физматлит, 2007 (совм. с Петроковцом М.И.).
8. Electrical Contacts: fundamentals, applications and technology. N.Y.: CRC Publishers, 2007 (в соавт.).
9. Материаловедение. Мн.: ИВЦ Минфина, 2008 (в соавт.).

Літаратура:
1. Николай Константинович Мышкин (к 60-летию со дня рождения) // Трение и износ. 2008. Т.29, №4.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі