Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Нікіценка П.Г.

Акадэмік НІКІЦЕНКА Пётр Георгіевіч

Пётр Георгіевіч Нікіценка (н.02.01.1943, в. Жыгалава Віцебскага р-на), вучоны-эканаміст. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; чл.-кар. з 1994), доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1991).

Закончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1969). У 1967-1983 гг. на камсамольскай, партыйнай і савецкай рабоце. У 1983-1990 гг. намеснік дырэктара па навуковай і вучэбнай рабоце, в.а. дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі пры Белдзяржуніверсітэце – прарэктар БДУ. У 1990-1995 гг. першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама, старшыня камітэта эканомікі. Адначасова ў 1983-1995 гг. дацэнт, прафесар кафедры Інстытута павышэння кваліфікацыі пры Белдзяржуніверсітэце, прафесар кафедры, загадчык кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1995 г. дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра. У 1998-2010 дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі, адначасова з 2002 г. загадчык кафедры Беларускага інстытута правазнаўства, у 2002-2009 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, член Прэзідыума НАН Беларусі. З 2010 г. саветнік Прэзідыума НАН Беларусі.

Навуковыя працы ў галіне нацыянальнай бяспекі, дзяржаўнага кіравання і будаўніцтва, навукова-тэхнічнага, інавацыйнага развіцця, павышэння эфектыўнасці накаплення капіталу, фондаў і інтэнсіфікацыі грамадскай вытворчасці. Даследаванні па праблемах накаплення і эфектыўнасці грамадскага ўзнаўлення з пазіцыі эканамічнай узаемасувязі прыроды, чалавека і грамадства з’яўляюцца ўкладам у распрацоўку тэорыі, метадалогіі і методыкі ўстойлівага развіцця ў рэгіянальна-галіновым аспекце. Распрацаваў эканоміка-матэматычную макрамадэль грамадскага ўзнаўлення наасфернай арыентацыі, якая адлюстроўвае адзінства прыроднай (экалагічнай), матэрыяльнай і нематэрыяльнай (сацыяльнай) сфер грамадскага ўзнаўлення.

Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2001 г.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у т.л. 33 манаграфій.

Узнагароджаны медалямі.

Асноўныя працы:
1. Интенсификация производства и фондоемкость продукции. Мн.: Беларусь, 1981.
2. Модель устойчивого социально-экономического развития Беларуси: проблемы формирования и эволюции. Мн.: Право и экономика, 2000.
3. Цивилизационный процесс под углом ноосферного зрения. В 3-х книгах. Мн., М.: Право и экономика, 2002 (совм. с Андреевым И.Л.).
4. Национальная безопасность Республики Беларусь. Современное состояние и перспективы. Мн.: Право и экономика, 2003 (в соавт.).
5. Императивы инновационного развития Беларуси: Теория, методология, практика. Мн.: Право и экономика, 2003.
6. Ноосферная экономика и социальная политика: стратегия инновационного развития. Мн.: Белорусская наука, 2006.

Літаратура:
1. Пётр Георгіевіч Нікіценка (Да 60-годдзя з дня нараджэння). // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2003, № 1.
2. Пётр Георгіевіч Нікіценка (Да 65-годдзя з дня нараджэння). // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2008, № 1.
3. Пётр Георгиевич Никитенко: К 70-летию со дня рождения (Биобиблиография ученых Беларуси). Мн.: Белорусская наука, 2012.
4. Дайнеко А.Е. Петр Гергиевич Никитенко (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманітарных навук. 2013. №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі