Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Аляхновіч М.М.

Акадэмік АЛЯХНОВІЧ Мікалай Міхайлавіч

Мікалай Міхайлавіч Аляхновіч (н.02.05.1935, в. Варонічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.), фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; чл.-кар. З 1989), доктар фізіка-матэматычных навук (1988), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1957). У 1957-1959 гг. малодшы навуковы супрацоўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута. З 1959 г. малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер Аддзела фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў. У 1968-1989 гг. загадчык лабараторыі, у 1989-1993 гг. галоўны навуковы супрацоўнік, у 1993-2004 гг. дырэктар Інстытута цвёрдага цела і паўправаднікоў, адначасова з 1997-2002 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2004 г. галоўны навуковы супрацоўнік Аб’яднанага інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, з 2007 г. Навукова-практычнага цэнтра па матэрыялазнаўстве Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя даследаванні прысвечаны праблемам хімічнай сувязі ў цвёрдых целах, дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў у рэальных крышталях, атрымання новых матэрыялаў, у т.л. з выкарыстаннем высокіх ціскаў. Развіў метады эксперыментальнага вызначэння прасторавага размеркавання электроннага зараду і патэнцыялу ў крышталях і вызначэння па іх фізічных уласцівасцей, раскрыў кавалентна-іонны характар хімічнай сувязі ў важнай групе паўправадніковых крышталёў. Развіў рэнтгенаўскі дыфракцыйна-палярызацыйны аналіз рэальных крышталёў. Выявіў і даследаваў з’явы двупраменепраламлення і дэпалярызацыі рэнтгенаўскага выпраменьвання пры дыфракцыі ў дыслакацыйных крышталях, на аснове якіх развіў палярыметрыю рэнтгенаўскага дыяпазону частот. Прапанаваў спосабы монахраматызацыі рэнтгенаўскага сінхратроннага вымярэння з пераўтварэннем палярызацыі. На аснове эфектаў дынамічнага рассейвання рэнтгенаўскіх прамянёў для скажоных монакрышталёў з статыстычным размеркаваннем дэфектаў распрацаваў метады ідэнтыфікацыі тыпу дэфектаў, ацэнкі іх параметраў, а таксама спосабы прэцызійнага вызначэння структурных фактараў і характарыстык дынамікі крышталічнай рашоткі. Пабудаваў дыяграмы стану для аксідных сістэм, атрымаў і даследаваў шэраг новых метастабільных пераўскітных фаз сегнетаэлектрыкаў. Развіў падыход для апісання фазавых пераходаў у крышталях галоідных і аксідных злучэнняў са структурай тыпу пераўскіта на аснове ўліку напружанасці міжатамных сувязей і абумоўленага ёю шматямнага патэнцыялу.

Аўтар больш за 300 публікацый, у т.л. 14 вынаходстваў.

Узнагароджаны медалём.

Асноўныя працы:
1. Интегральные характеристики дифракции рентгеновских лучей в монокристаллах с хаотическим распределением дислокаций // Металлофизика. 1986. Т.8, №1.
2. Dynamical effects of X-ray scattering in Laue geometry for Si crystals with structure defects (совм. с А.Л. Карпеем) // Phys. Stat. Sol. (a). 1984. Vol. 82, No.1.
3. Birefringence and depolarition effects of X-ray scattering in Laue geometry for highly distorted crystals (совм. с А.В. Пушкаревым) // Там же. 1990. Vol. 119, No.1.
4. Длины ненапряженных связей и соответствующие им радиусы катионов в кристаллах со структурой типа перовскита // Кристаллография. 2004. Т.49, №5.
5. Напряженность межатомных связей и многоямный потенциал в кристаллах со структурой типа перовскита // Кристаллография. 2005. Т.50, №3.
6. Relationship between the rotation angles of octahedra and bond-strength energy in crystals with perovskite structure // Crystallography Reports. 2007. Vol.52. No.5.

Літаратура:
1. Мікалай Міхайлавіч Аляхновіч (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусi. Серыя фiзiка-матэм. навук. 2005. №2.
2. Мікалай Міхайлавіч Аляхновіч (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусi. Серыя фiзiка-матэм. навук. 2010. №2.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі