Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Арловіч В.А.

Акадэмік АРЛОВІЧ Валянцін Антонавіч

Валянцін Антонавіч Арловіч (н. 02.01.1947, в. Краснае Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.), фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; чл.-кар. З 2000), доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар (1993).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1969). ! 1969-1994 гг. стажор-даследчык, малодшы, старшы, вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР. З 1994 г. загадчык лабараторыі, з 1998 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2003 г. старшыня Навуковага савета – дырэктар выканаўчай дырэкцыі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.

Навуковыя працы ў галіне лазернай фізікі, нелінейнай оптыкі, спектраскапіі, фотафізікі і фотабіялогіі, лазерна-аптычнага прыборабудавання. Выканаў даследаванні вымушанага камбінацыйнага рассейвання (ВКР), канкурэнцыі нелінейна-аптычных эфектаў у разнастайных асяроддзях, макраскапічных праяўленняў квантавых шумоў у флуктуацыях выпраменьвання ВКР. Выявіў і вывучыў узнікненне новых тыпаў ВКР-салітонаў, генерацыю выпраменьвання з супергаўсавай статыстыкай, павелічэнне спектральнага кантрасту і ўзнікненне імпульсных нестабільнасцей пры ВКР. Атрымаў ВКР-пераўтварэнне частаты выпраменьвання мікрачыпі мінілазераў бесперапыннай дыёднай накачкай, бесперапынных і фемтасекундных лазераў у крышталёвых асяроддзях, што адкрыла перспектывы для пабудовы і практычнага выкарыстання поўнасцю цвёрдацелых ВКР-пераўтваральнікаў. Распрацаваў метады нелінейнай спектраскапіі нана-фемтасекунднага часавага вырашэння, стварыў спектрометры кагерэнтнага і спантанага камбінацыйнага рассейвання, з дапамогай якіх даследаваў эфекты ва ўзаемадзеянні металапарфірынаў з растваральнікамі, ДНК і ДНК-мадэліруючымі злучэннямі. Прапанаваў высокаэфектыўныя схемы рэзанатараў для лазераў разнастайных тыпаў, на іх аснове стварыў частотны АІГ:Nd-лазер з высокімі магутнаснымі параметрамі, лазерны комплекс, які забяспечвае генерацыю лазернага выпраменьвання, якое бесперапынна перабудоўваецца ў межах 0,26-8,1 мкм; эфектыўныя крыніцы бяспечнага для зроку выпраменьвання і параметрычныя генератары святла; поўнасцю цвердацелы вузкапалосны лазер, які перабудоўваецца ў межах 188-1800 нм; разнастайныя тыпы ВКР-пераўтваральнікаў.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2000 г. за даследаванне нелінейна-аптычных з’яў і стварэнне на гэтай аснове новых высокаэфектыўных крыніц лазернага выпраменьвання. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978 за даследаванне працэсаў пераўтварэння лазернага выпраменьвання і распрацоўку на яго аснове крыніц магутнага кагерэнтнага святла з плаўнай перабудовай частаты ў бачным, ультрафіялетавым і інфрачырвоным дыяпазонах.

Аўтар каля 500 навуковых прац, 9 вынаходстваў.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2007).

Асноўныя працы:
1. Excited states of water-soluble metal porphyrins as microenvironmental probes for DNA and DNA-model compounds // J. Phys. Chem. 1996. Vol.100 (в соавт.).
2. Pulse-energy statistics in linear regime of stimulated Raman scattering at broadband pump // Physical Review A. 1997. Vol.56. No.2 (в соавт.).
3. Continuous-wave Raman generation in a diode-pumped Nd3+:KGd(WO4)2 laser // Optics Lett. 2005. Vol.30, No.13 (в соавт.).

Літаратура:
1. Биобиблиография ученых Беларуси: Академик Валентин Антонович Орлович. Мн., 2006.
2. Валентин Антонович Орлович (К 60-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Сер. фiзiка-матэм. навук. 2007. №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі