Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Памяці вучонага

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага

Піліповіч У.А. Акадэмік ПІЛІПОВІЧ Уладзімір Антонавіч

Уладзімір Антонавіч Піліповіч (05.01.1931 - 02.04.2018), фізік. Нарадзіўся ў в. Слабада Мазырскага р-на Гомельскай вобл. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; чл.-кар. з 1977), доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1954). З 1957 г. малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР, з 1971 г. загадчык лабараторыі электронікі АН БССР. У 1973-1998 гг. дырэктар Інстытута электронікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1998 г. ганаровы дырэктар інстытута. Адначасова з 1973 г. загадчык лабараторыі аптычных метадаў апрацоўкі інфармацыі гэтага інстытута, у 1983-1987 гг. галоўны вучоны сакратар Прэзідыума Акадэміі навук БССР. З 2007 г. загадчык лабараторыі, з 2008 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Даследаваў цвердацелыя аптычныя квантавыя генератары, актыўныя і пасіўныя імпульсныя мадулятары трываласці рэзанатараў, узаемадзеянне магутнага выпраменьвання з кандэнсаванымі асяроддзямі, прапанаваў метады вызначэння страт выпраменьвання ў працэсе генерацыі, устанавіў сувязь параметраў вымушанага выпраменьвання раствораў арганічных злучэнняў, дынаміку монаімпульснай генерацыі, распрацаваў галаграфічнае запамінальнае ўстройства, элементы і ўстройствы для аптычных метадаў апрацоўкі інфармацыі.

Дзяржаўная прэмія СССР 1985 г. за даследаванне вадкіх крышталёў для аптычнай апрацоўкі інфармацыі. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1996 г. за цыкл работ “З’явы анізатрапіі ў лазерах і прынцыпы палярызацыйнай лазернай спектраскапіі”.

Аўтар звыш 400 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Оптические квантовые генераторы с просветляющимися фильтрами. Мн.: Наука и техника, 1975 (совм. с А.А. Ковалевым).
2. Фотоэлектрические преобразователи в системах оптической обработки информации. Мн.: Навука i тэхнiка, 1990 (совм. с А.К. Есманом, А.А. Визнером).
3. Многоэлементные фотоприемники в преобразователях перемещений. Мн.: Навука i тэхнiка, 1991 (совм. с А.К. Есманом, В.С. Поседько).

Літаратура:
1. Владимир Антонович Пилипович (К 70-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Серыя фiзiка-матэм. навук. 2001. №1.
2. Владимир Антонович Пилипович (К 75-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Серыя фiзiка-матэм. навук. 2006. №1.
3. Владимир Антонович Пилипович (К 80-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Серыя фiзiка-матэм. навук. 2011. №1.

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага / Да пачатку старонкі