Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Памяці вучонага

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага

Паплаўскі Г.Г. Акадэмік ПАПЛАЎСКІ Георгій Георгіевіч

Георгій Георгіевіч Паплаўскі (15.02.1931 - 29.10.2017), графік, жывапісец. Нарадзіўся ў г. Роўна, Украіна. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР (1991), Расійскай Акадэміі мастацтваў (1991). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977). Народны мастак Беларусі (1997).

Закончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1995), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1961), у якім выкладаў у 1962-1965 гг. У 1965-1968 гг. выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1988 г. кіраўнік графічнай майстэрні дзяржаўнай установы культуры “Творчыя акадэмічныя майстэрні графікі” Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Працуе ў розных тэхніках станкавай і кніжнай графікі, станкавага жывапісу. Найбольш значныя графічныя цыклы: “Памяць” (1968), “Браслаўшчына – край азёрны” (1971-1998), “Камандзіры” (1973), “Азёрны край” (1975), “Мора Берынга” (1979), “Час доўгіх нажоў” (1982), “Ільны Браслаўшчыны” (1982), “Чарнобыль. Дрэвы без лісця” (1987). Работы ў кніжнай графіцы: афармленне твораў Я.Купалы, Я.Коласа, А.Куляшова, У.Караткевіча, В.Быкава, А.Адамовіча, класікаў сусветнай літаратуры. Сярод жывапісных работ: “Сыны-партызаны” (1969), “Браслаўскія калгасніцы” (1970), “Блакада” (1976), “Камыш” (1977). Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў і Міністэрства культуры Расіі, Музеі выяўленчых мастацтваў імя А.С.Пушкіна ў Маскве, Рускім музеі у Санкт-Пецярбурзе, Смітсанаўскім цэнтры ў г. Вашынгтон (ЗША), выставачным аб’яднанні “Цэнтральны дом мастака”.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2002 г. за серыю акварэлей “Браслаўскі альбом” і цыкл графічных работ па матывах творчых паездак па Інданезіі і Кубе, выкананых у 1977-2001 гг. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970 г. за мастацкую распрацоўку нацыянальнай беларускай тэматыкі ў галіне станкавай і кніжнай графікі і серыю “Памяць”. Дыплом “Найпрыгажэйшая кніга свету” на конкурсе ў Лейпцыгу (1968) за афармленне кнігі “Новая зямля” Я.Коласа. Міжнародная прэмія імя ДЖ.Неру 1974 г. за станкавыя лісты “Індыйскі дзённік” і афармленне кнігі старажытнаіндыйскіх прытчаў “Тыракурал”. Сярэбраны медаль Акадэміі мастацтваў СССР за ілюстрацыі да кнігі Я.Коласа “Выбранае” (1984). Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2011).

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1986), Залатымі медалямі імя М.Грэкава за распрацоўку ваенна-патрыятычнай тэмы (1990), імя Ю.Гагарына за цыкл “Высокае неба” (1971-1980), прысвечаны асваенню космасу (1988), імя Пушкіна за ўклад у развіццё культуры ХХ ст. (2000), дыпломам і медалём Ф.Скарыны Рэспубліканскага конкурсу за лепшыя выданні (1969, 1981, 1984).

Літаратура:
1. Пікулік А.М. Георгій Георгіевіч Паплаўскі (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусі. Серыя гуманіт. навук. 2001. №1.
2. Жук В.І. Георгій Георгіевіч Паплаўскі (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусі. Серыя гуманіт. навук. 2006. №1.
3. Пiкулiк А.М. Георгiй Георгiевiч Паплаўскi (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусі. Серыя гуманіт. навук. 2011. №1.
4. Громыко А. Народному художнику Беларуси, академику Георгию Поплавскому исполняется 85 лет

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага / Да пачатку старонкі